Мікалай Мікалаевіч Уласюк (нар. 11 лютага 1980, Брэст) — беларускі архітэктар. Кандыдат архітэктуры.
Біяграфія Сын архітэктара-рэстаўратара Мікалая Уласюка (1957—2024).
Скончыў Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «архітэктура», у 2005 годзе — вочную аспірантуру Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.
Працаваў старэйшым выкладчыкам, загадчыкам кафедры архітэктурнага праектавання і малюнка БрДТУ, займаў розныя пасады ў «БелНДІПгорадабудаўніцтва», у 2011—2013 гадах намеснік дырэктара. З 2012 года з’яўляецца намеснікам старшыні Беларускага саюза архітэктараў.
У 2013 годзе быў запрошаны на пасаду галоўнага архітэктара Мінска, але праз некалькі месяцаў прыняў прапанову стаць галоўным архітэктарам Брэста. На гэтай пасадзе ўдзельнічаў у распрацоўцы горадабудаўнічай палітыкі Рэспублікі Беларусь , схемы тэрытарыяльнай планіроўкі, генеральнай схемы турызму Рэспублікі Беларусь і г.д.
2 красавіка 2021 года прызначаны на пасаду намесніка старшыні Брэсцкага абласнога камітэта па архітэктуры і будаўніцтве — начальніка ўпраўлення архітэктуры і тэрытарыяльнага развіцця (галоўнага архітэктара Брэсцкай вобласці).
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Галоўныя архітэктары Брэста Катэгорыя:Галоўныя архітэктары Мінска Катэгорыя:Галоўныя архітэктары Брэсцкай вобласці