Беларуская гімназія імя Янкі Купалы — беларуская навучальная ўстанова сярэдняй адукацыі, якая дзейнічала ў пасляваеннай Германіі ў 1945—1950 гадах у асяроддзі перамешчаных асоб (DP) у сістэме лагераў для перамешчаных асоб.

Гісторыя Гімназія была заснавана ў Рэгенсбургу пры лагеры для перамешчаных асоб з мэтай падрыхтоўкі беларускай моладзі да паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы. Адчынілася 10 снежня 1945 года.

У розныя навучальныя гады гімназія працавала ў некалькіх пунктах амерыканскай акупацыйнай зоны: Рэгенсбург (1945—1946); (1946—1948); (1948—1949); Розенгайм (1949—1950).

Гімназія дзейнічала ў сістэме нямецкай школьнай асветы і мела аднолькавыя правы з нямецкімі школамі падобнага тыпу. Гімназія была васьмікласная: выкладаліся агульнаадукацыйныя прадметы, рэлігія, беларуская мова, англійская мова, нямецкая мова і лацінская мова, а таксама элементы філасофіі.

28 чэрвеня 1947 года гімназіі прысвоена імя Янкі Купалы. 28 верасня 1948 года педагагічны і вучнёўскі калектыў быў падзелены на дзве школы, якія захавалі імя Янкі Купалы.

Пры гімназіі існавала вучнёўская бурса (інтэрнат), дзе жылі дзеці без бацькоў; дзейнічала скаўцкая арганізацыя (гл. Гісторыя беларускага скаўтынгу), працавалі літаратурны (выдаваў часопіс «У выраі»), драматычны і спартыўны гурткі.

Адбылося пяць выпускаў; пасведчанні атрымалі 44 чалавекі. У розны час гімназію ўзначальвалі А. Орса, М. Рагажэцкі, А. Вініцкі.

Настаўнікі гімназіі ў 1945/1946 навучальным годзе Аляксандр Орса — дырэктар Яп. Апанас — рэлігія Антон Адамовіч — гісторыя К. Бітус — матэматыка Аўген Каханоўскі — беларуская мова і літаратура Мікола Кругловіч — рысаванне Мікола Кунцэвіч — лацінская мова Янка Муха — матэматыка Аляксандр Орса — геаграфія Наталля Орса — беларуская мова Мікола Равенскі — спевы Мечыслаў Рагажэцкі — матэматыка Іна Рытар — нямецкая мова Янка Станкевіч — гісторыя Беларусі Зінаіда Станкевіч — прыродазнаўства Парфіры Трысмак — фізіка і хімія А. Багдановіч — анатомія

Вядомыя выпускнікі Уладзімір Цвірка (1928—1992) — дзеяч беларускай эміграцыі.

Гл. таксама Беларуская школьная адукацыя за межамі Беларусі Беларускія лагеры для перамешчаных асоб пасля Другой сусветнай вайны Перамешчаная асоба Беларуская дыяспара У выраі Беларускі свет

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Школьная адукацыя Катэгорыя:Адукацыя на беларускай мове Катэгорыя:Адукацыя ў Германіі Катэгорыя:Беларусы ў Германіі