Legalize Belarus — беларуская грамадзянская кампанія, якая накіравана на лібералізацыю наркатычныга заканадаўства Беларусі, а таксама асвету ў галіне ўжывання псіхаактыўных рэчываўАфіцыйны сайт Legalize Belarus — https://legalizebelarus.org/.Ці трэба дэкрыміналізаваць каноплі ў Беларусі?— Белсат . .
Гісторыя кампаніі Legalize Belarus узнікла ў 2017 годзе ў сувязі з чарговымі ўзмацненнямі жорсткасці рэгулявання абароту наркотыкаў. Аснову кампаніі склалі разнастайныя моладзевыя актывісты, у тым ліку з грамадскага руху «Дзея» і ініцыятывы «Students For Liberty Belarus»Пётр Маркелаў: Выпаліў касяк — сеў на 5-8 год. Гэта ненармальна — РАЦЫЯ .. Разам з рухам «Матулі 328», які аб’яднаў бацькоў асуджаных па артыкуле 328 (Незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў) Крымінальнага Кодэкса, шэраг беларускіх актывістаў выступілі з прапановамі паслаблення антынаркатычнага заканадаўства і абвяшчэння амністыі па некаторых частках 328 артыкула.У Менску абмеркавалі магчымасьць легалізацыі марыхуаныp — Радыё Свабода .
У межах кампаніі Legalize Belarus актывісты арганізоўвалі збор подпісаў па дэкрыміналізацыі канопліВ Беларуси начали собирать подписи для легализации конопли — lovesun.by . , ладзілі падпісанне паштовак салідарнасці з асуджанымі па 328 артыкулеВіцебчукоў заклікаюць далучыцца да «Талакі салідарнасьці 328» — Рэгіянальны праваабарончы сайт «Віцебская Вясна» . .
У 2017—2018 гадах актывісты зладзілі шэраг вулічных акцыяў. У лютым 2018, у межах мясцовых выбараў актывісты кампаніі зладзілі санкцыяваны пікет каля ўніверсама «Цэнтральнага»«Садзяць за пыл». В центре Минска прошел пикет за декриминализацию марихуаны — TUT.BY (недаступна). Доступ: . Тагачасная глава ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына ахарактарызавала правядзенне падобнай акцыі як выпіваючы выпадак, аднак ніякіх санкцый супраць арганізатараў прыменена не было. У красавіку 2018 году Legalize Belarus правялі пікет на плошчы Незалежнасці ў Мінску каля Дому Ураду Беларусі.
У 2019-м годзе актывісты Legalize Belarus праводзілі вялікі шэраг вулічных акцыяў. Вясной актывісты кампаніі ладзілі акцыю салідарнасці з пакаранымі за «экстрэмізм» і разам з рухам «Матулі 328» патрабавалі рэформаў антынаркатычнага заканадаўства.
Падчас правядзення I Еўрапейскіх гульняў у 2019 годзе ў Мінску, Legalize Belarus дамаглося частковага дазволу на ўжыванне канабісу і амфетаміну для спартоўцаў-удзельнікаў спаборніцтваў.
Улетку 2019 года ў сусветны дзень «Support. Don’t Punish», які прысведчаны праблеме антынаркатычнага заканадаўства ў свеце, Legalize Belarus правялі фестываль, у межах якога прайшоў канцэрт, воркшопы, а таксама імправізаваны мітынг.
У верасні 2019 года актывісты Legalize Belarus разам з калегамі з Задзіночання беларускіх студэнтаў, а таксама шэрагу іншых ініцыятываў, аб’ядналіся ў Моладзевы блок дзеля высоўвання ў Палату прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь. Падчас парламенцкай кампаніі аб’яднаная кааліцыя прадставіла ўласны законапраект па дэкрыміналізацыі пэўнай колькасці псіхаактыўных рэчываў і адпаведных зменах у заканадаўства Беларусі. Акрамя таго, актывістам руху ўдалося правесці шэраг вулічных мітынгаў і акцыяў. Па выніках кампаніі ніводны з кандыдатаў Моладзевага блоку не быў абраны ў Парламент.
Пачынаючы з 2020 году і па сённяшні дзень, у сувязі з рэпрэсіямі супраць грамадзянскай супольнасці пасля пратэстаў, Legalize Belarus была вымушана спыніць сваю дзейнасць на тэрыторыі Беларусі. Цяпер арганізацыя займаецца асветай і маніторынгам навінаў у сферы наркапалітыцы і псіхаактыўных рэчываў.
Прапановы Legalize Belarus Legalize Belarus выступае за частковую дэкрыміналізацыю захоўвання і ўжывання шэрагу псіхаактыўных рэчываў. Па меркаванню Legalize Belarus, адказнасць за наяўнасць адносна невялікіх доз лёгкіх наркотыкаў мусіць быць перанесена ў Адміністратыўны кодэкс, а ў якасці мер пакарання павінны прызначацца штрафы, арышт да 15 сутак ці папраўчыя працы. Дзеля гэтага прапануецца ўвесці тэрміны «нязначны» і «значны» памер наркотыкаў, якія дазволяць размежаваць адказнасць. Актывісты таксама прапаноўваюць прыбраць паняцце «захоўванне з мэтай збыту», якое дазваляе праваахоўнікам разглядаць любога спажыўца як распаўсюджвальніка.
Дзейнасць
Зборы подпісаў па дэкрыміналізацыі каноплі, Падпісанне паштовак салідарнасці асуджаным па арт. 328 КК РБ, Лекцыі, дыскусіі, варкшопы і фестываліЦі трэба дэкрыміналізаваць каноплі ў Беларусі? — БелСат Legalize Belarus расказала ў Віцебску пра шкоду наркотыкаў і як яе зьнізіць — Віцебская Вясна .В Могилеве обсудят белорусскую «войну с наркотиками», легалайз и посмотрят фильм про каннабис — Могилёв Онлайн (недаступна). Доступ: , 25 снежня 2017 Legalize Belarus прайшліся шэсцям па вуліцах Мінску адзначая калядыУ Мінску асудзілі трох актывістаў, якія «калядавалі» з каноплямі — Наша Ніва. . , 2018 год, пікеты каля Універсама «Цэнтральнага» і Дому Ураду Беларусі, Май 2018, віртуальны пікет ля МУС з прапановай заблакіраваць сайт міністэрства, Снежань 2018, Legalize Belarus прадставілі ўласную калекцыю цішотак «Богі і канабіс», якая прысведчана ролі канопляў у беларускіх народных абрадах і традыцыях, Красавік 2019, актывісты Legalize Belarus правялі акцыю салідарнасці з пакаранымі за «экстрэмізм», Май 2019 года разам з рухам «Матулі 328» актывісты Legalize Belarus ладзілі санкцыяваную акцыю пратэсту з патрабаваннем рэформаў антынаркатычнага заканадаўства, Распрацоўка законапраектаў і ўдзел у парламенцкіх выбарах, З 2020 года па 2022 год актывісты Legalize Belarus вялі анлайн-маніторынг нелегальнага абароту наркотыкаў на тэрыторыі Беларусі праз расійскі даркнэт-рынак Hydra.
Дасягненні кампаніі
Кампанія Legalize Belarus была ўзнагароджана прэміяй «Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці» Асамблеі НДА Беларусі ў намінацыі «Новая ініцыятыва 2017 году»Названыя «Чэмпіёны грамадзянскай супольнасьці» 2017 году. Хто яны? — Радыё Свабода . , Публічная інфармацыйная дзейнасць кампаніі спрыяла асвятленню праблемы цяжкасці пакарання па артыкуле 328 сярод грамадства. У 2018-м годзе ў Беларусі на афіцыйным узроўні абмяркоўвалася магчымасць дэкрыміналізацыі самых лёгкіх частак арт. 328 КК РБМУС: лёгкія часткі «наркатычнага» артыкула 328 могуць дэкрыміналізаваць — БелСат , Частковы дазвол на ўжыванне канабісу і амфетаміну для спартоўцаў-удзельнікаў спаборніцтваў I Еўрапейскіх гульняў у 2019 годзе ў Мінску.
Крытыка кампаніі У 2018 годзе Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя выступіла з крытыкай кампаніі. Па іх словах, Legaliza Belarus «дыскрэдытуе дэмакратычную апазіцыю і крыўдзіць пачуцці хрысціян краіны». Дадзеная рэакцыя выклікана пазіцыяй актывістаў кампаніі адносна легалізацыі наркатычных рэчываў, выкарыстаннем імі нацыянальных сімвалаў Беларусі і закрананне рэлігійнай тэматыкі падчас акцый, звязаных з традыцыйнымі беларускімі святамі.
Пад асаблівую крытыку падпадае кампанія з боку дзяржаўных СМІ, якія заяўляюць, напрыклад, што Legalize Belarus і рух «Матулі-328» заклікаюць да парушэння дзеючага заканадаўства, поўнага скасавання пакарання па антынаркатычных артыкулах, прапагандуюць спажыванне наркотыкаў.
Пераслед актывістаў Актывісты Legalize Belarus неаднаразова падвяргаліся штрафам і затрыманням за іх дзейнасць. Так на пачатку 2018 года супраць удзельнікаў канапляных калядаў былі складзеныя пратаколы за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах, за што 4 актывісты былі аштрафаваныя.
У красавіку 2018 года шэраг актывістаў былі затрыманыя за мітынг каля Дома Ўраду.
У маі 2018 года сайт Legalize Belarus быў заблакіраваны Міністэрствам унутраных спраў. У адказ на гэта, актывіст Legalize Belarus Пятро Маркелаў зладзіў віртуальны пікет з прапановай заблакіраваць сайт міністэрства, за што быў арыштаваны, але ў выніку не асуджаны.
У верасні 2018 года на вечарыне, арганізаванай Legalize Belarus было затрымана 27 чалавек, у тым ліку актывісты Пятро Маркелаў, Станіслаў Шашок, Міхаіл Варанцоў, Ягор Віняцкі і іншыя.
У 2019 годзе падчас парламенцкай кампаніі, затрыманню быў падвержаны Пятро Маркелаў, які на той момант з’яўляўся даверанай асобай кандыдата Станіслава Шашка. У выніку, Маркелаў быў асуджаны на 14 содняў арышту.
У снежні 2019 года 15 дзён арышту атрымаў актывіст Legalize Belarus Станіслаў Шашок за ўдзел у антыінтэграцыйных пратэстах.
Гл. таксама
Моладзевы блок Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў Парламенцкія выбары ў Беларусі (2019)
Катэгорыя:Грамадскія арганізацыі Беларусі Катэгорыя:Наркакультура Катэгорыя:Маладзёжныя арганізацыі Беларусі Катэгорыя:Арганізацыі, заснаваныя ў 2017 годзе