Уладзіслаў Дарагастайскі (; 1611 — май 1638) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Дарагастайскіх. Сын Крыштофа Мікалая.
Выхоўваўся гетманам К. Радзівілам. У 1628—1629 гадах вучыўся ў пратэстанцкай гімназіі ў Лешне (Польшча) у Я. А. Каменскага, у 1632—1633 — у Германіі і Галандыі (Франекер, Лейдэн). Стараста жыжморскі, пасол на сойм 1634 года, маршалак Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага 1636 года, чашнік вялікі літоўскі з 1636 года.
Літаратура
Уладзіслаў Катэгорыя:Выпускнікі Франекерскага ўніверсітэта