Выбух ля расійскага пасольства ў Кабуле — тэрарыстычны акт, здзейснены 5 верасня 2022 года тэрарыстам-смяротнікам ля расійскага пасольства ў Кабуле, Афганістан.

Тэракт 5 верасня 2022 года ў 10 гадзін 50 хвілін па мясцовым часе супрацоўнік расійскага пасольства выйшаў да людзей у чарзе з мэтай абвясціць прэтэндэнтаў на візы. Тут жа побач з уваходам у консульскі аддзел прагрымеў выбух. Паводле версіі паліцыі Кабула, тэрарыст-смяротнік быў застрэлены ахоўнікамі пасольства, калі ён набліжаўся да брамы дыпмісіі, пасля чаго і пачуўся выбух. Праз некаторы час пасля тэракту былі ўзмоцнены меры па ахове вонкавага перыметра пасольства з прыцягненнем дадатковых сіл «талібскіх уладаў», службы разведкі і контрразведкі Афганістана.

Ахвяры У выніку выбуху загінула не менш за 10 чалавек, у тым ліку двое супрацоўнікаў пасольства — ахоўнік і другі сакратар. Колькасць параненых вагаецца ў 15—20 чалавек.

Адказнасць Увечары 5 верасня тэрарыстычная арганізацыя «Ісламская дзяржава» ўзяла на сябе адказнасць за тэракт ля пасольства.

Расследаванне Праз пару гадзін пасля выбуху, афіцыйны прадстаўнік «Талібана» Забіхула Муджахід паведаміў аб пачатку расследавання абставінаў выбуху профільнымі службамі краіны.

Старшыня СК Расіі Аляксандр Бастрыкін даручыў распачаць крымінальную справу па факце гібелі супрацоўнікаў расійскай дыпмісіі.

Рэакцыя Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў асудзіў напад і ўшанаваў памяць ахвяр хвілінай маўчання.

Намеснік сакратара Савета бяспекі РФ Юрый Кокаў заявіў, што выбух ля пасольства стаў следствам «паслаблення антытэрарыстычных мер». Кіраўнік Цэнтра вывучэння афганскай палітыкі Андрэй Серэнка назваў здарэнне «палітычным сігналам рускім ад пакістанцаў», што «трэба сядзець ціха і не рыпацца». Першы намеснік старшыні Камітэта СФ па міжнародных справах Уладзімір Джабараў выказаў здагадку, што «хтосьці мог быць завербаваны заходнімі спецслужбамі на здзяйсненне такога дзеяння» для ўскладнення адносін Масквы і Кабула.

Старшыня МЗС Афганістана Абдул Кахар Балхі заявіў аб цесных адносінах Афганістана з Расіяй і выказаў надзею, што «негатыўныя дзеянні ворагаў» не адаб’юцца на адносінах дзвюх краін.

Гл. таксама Тэракт у аэрапорце Кабула (2021) Расійска-афганскія адносіны

Катэгорыя:Падзеі 5 верасня Катэгорыя:Верасень 2022 года Катэгорыя:Забойствы, здзейсненыя ў 2022 годзе Катэгорыя:Гісторыя Кабула Катэгорыя:Тэрарыстычныя акты Ісламскай дзяржавы Катэгорыя:2022 год у Афганістане