Міхаіл Уладзіміравіч Барысюк (, в. Вялікія Якавічы, Пружанскі раён, Брэсцкая вобласць — ) — беларускі ўрач-фізіёлаг, біяфізік. Доктар медыцынскіх навук (1982), прафесар (1985).
Біяграфія Скончыў Пружанскі тэхнікум механізацыі сельскай гаспадаркі (1958), Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1964).
Працаваў у Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (у 1964—1970 — асістэнт кафедры паталагічнай фізіялогіі, 1971—1989 — дацэнт, прафесар кафедры нармальнай фізіялогіі, 1987—1997 — загадчык кафедры медыцынскай і біялагічнай фізікі, адначасова прарэктар па навуковай рабоце).
Навуковыя інтарэсы: вывучэнне механізмаў рэгуляцыі сістэмы транспарту кіслароду ў норме і паталогіі; выясненне значэння змянення роднасці крыві да кіслароду і фарміраванню прыстасавальных рэакцый.
Літаратура Системный анализ механизмов регуляции кислородсвязующих свойств крови : автореферат диссертации … доктора медицинских наук : 14.00.17 / Борисюк Михаил Владимирович. — Москва, 1982. Вопросы патогенеза и экспериментальной терапии абдоминального шока : автореферат диссертации … кандидата медицинских наук / М. В. Борисюк. — Гродно, 1967. Барысюк Міхаіл Уладзіміравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1996. — Т. 2. — С. 334. Борисюк Михаил Владимирович // 50 лет Гродненскому государственному медицинскому университету: события и биографии / П. В. Гарелик, Е. М. Тищенко. — Гродно, 2008. — С. 218.