Сак, у хрышчэнні Станіслаў (XIV ст. — пасля 20 студзеня 1433) — літоўскі баярын, староста дубінскі (1433).

Біяграфія На Гарадзельскай уніі прыняў герб «Помян»Semkowicz, W. O litewskich rodach bojarskich zbratanych ze szlachtą polską w Horodle 1413 r. // Rocznik Polskiego Towarzystwa Heraldycznego we Lwowie. 1926—1927. T. VIII. — Kraków: Polskie Towarzystwo Heraldyczne we Lwowie, 1928. — S. 230.. Да акта ўніі прыклаў пячатку, якая ідэнтыфікуе яго хрысціянскае імя Станіслаў. Надпіс на абадку пячаткі:

Родапачынальнік роду Саковічаў герба «Помян». Напэўна, сваяком Сака быў Ян Даўгірд, бо таксама ўжываў герб «Помян» і выступаў сведкам данацыі Андрэя Саковіча Віленскай кафедры ў 1434 годзеKodeks dyplomatyczny katedry i diecezji wileńskiej = Codex diplomaticus ecclesiae cathedralis necnon Dioeceseos Vilnensis. — T. 1. (1387—1507). Wydali Jan Fijałek i Władysław Semkowicz. — Kraków, 1948. — S. 150..

Валодаў Немянчынам.

Падчас грамадзянскай вайны (1432—1435) быў прыхільнікам вялікага князя літоўскага Свідрыгайлы, як сведка 15 мая 1432 года ў Скірстымоні падпісаў яго дагавор з Тэўтонскім ордэнам.

Пячаткі

Дзеці ПаводлеKelma, E. Ród Sakowiczów i jego majętności w XV i pierwszej połowie XVI wieku // Lituano-Slavica Posnaniensia. Studia Historica. — T. 3. — Poznań, 1989. — S. 156—156.: Андрэй — ваявода троцкі (1459—1465), намеснік полацкі (1444—1458), намеснік смаленскі (1440). Васко (Васіль) (? — каля 1473) — 25 ліпеня 1444 года разам з жонкай, дачкой і іншымі (не названымі) дзецьмі зрабіў ахвяраванне віленскім францысканцамKodeks dyplomatyczny katedry i diecezji wileńskiej = Codex diplomaticus ecclesiae cathedralis necnon Dioeceseos Vilnensis. — T. 1. (1387—1507). Wydali Jan Fijałek i Władysław Semkowicz. — Kraków, 1948. — S. 203.. Жонка — МілохнаПятраўскас, Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада / Р. Пятраўскас; пер. з літоўскай мовы А. Мікус. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 386 с. — С. 294. — ISBN 978-5-00076-015-4.. Алехна — староста бельскі (1477—1481) Івашка (Ян) — староста вількейскі (1451), маршалак гаспадарскі (1472) Станька (Станіслаў) — меў бенефецыйныя ўладанні ў Боліне і Уле, атрыманыя ад Жыгімонта Кейстутавіча і Казіміра ЯгелончыкаLietuvos Metrika. Knyga Nr. 3, 1440—1498. Užrašymų knyga 3 = Lithuanian Metrica. Book of inscriptions 3, 1440—1498 = Литовская Метрика. Книга записей 3 / [parengė Lina Anužytė ir Algirdas Baliulis]; Lietuvos istorijos institutas. — Vilnius: Žara, 1998. — 161, p. — P. 29, 44. — ISBN 9986-34-026-8.. Жонка — Васька. Пётр — староста ковенскі (1447), напэўна ўпамінаецца як Vako у час паездкі да магістра Ордэна ў пачатку 1447 годаLiv-, Esth- und Curländisches Urkundenbuch nebst Regesten / Hrsg. von F. G. von Bunge. — Riga, Moskau, 1896. — S. 200—201. Федзька — згадваецца адзіны раз паміж 1441—1443 гадамі, калі атрымаў людзей ад вялікага князя Казіміра ЯгелончыкаLietuvos Metrika. Knyga Nr. 3, 1440—1498. Užrašymų knyga 3 = Lithuanian Metrica. Book of inscriptions 3, 1440—1498 = Литовская Метрика. Книга записей 3 / [parengė Lina Anužytė ir Algirdas Baliulis]; Lietuvos istorijos institutas. — Vilnius: Žara, 1998. — 161, p. — P. 68. — ISBN 9986-34-026-8.. Магчыма, староста бельскі ў 1439 годзеSzybkowski, S. [Recenzija] / Sobiesław Szybkowski // Zapiski Historyczne. — 2005. — T. 70. — Z. 4. — S. 158..

Крыніцы

Літаратура

Пятраўскас, Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада / Р. Пятраўскас; пер. з літоўскай мовы А. Мікус. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 386 с. — С. 87. — ISBN 978-5-00076-015-4. Сліж, Н. Саковічы-Насілоўскія: ад уплывогага да шараговага роду (XV—XVI стст.) // ARCHE Пачатак. — 2014. — № 6 (127): Магнатэрыя Вялікага Княства Літоўскага. — С. 41—58. — ISSN 1392-9682.

Катэгорыя:Баяры літоўскія Катэгорыя:Памерлі ў XV стагоддзі