thumb|300px|Могілкі ахвяр рэспубліканскай разні ў Паракуэльёсе. Чырвоны тэрор () у ІспанііUnearthing Franco's Legacy, Julian Casanova, pp. 105-106, University of Notre Dame Press, 2010 ISBN 0-268-03268-8 ― назва, дадзенае гісторыкамі розных актаў гвалту, учыненых у перыяд грамадзянскай вайны ў Іспаніі левымі групоўкаміBeevor, Antony (2006), The Battle For Spain; The Spanish Civil War 1936-1939, p. 81 Weidenfeld and Nicholson.

Правы ваенны путч, які адбыўся ў ліпені 1936 годзе, выклікаў рэакцыю з боку рэспубліканцаў. Ніводная вобласць, якая знаходзілася пад іх кантролем, не змагла пазбегнуць гвалту з боку рэвалюцыянераў і антыклерыкалаў, хоць у Краіне Баскаў ён быў мінімальнымMary Vincent, The Splintering of Spain, pp. 70-71. Падчас тэрору былі забіты дзясяткі тысяч людзей (у тым ліку 6832 каталіцкіх святара, пры гэтым пераважная большасць з іх загінула летам 1936 года, у пачатку баявых дзеянняў). Здзяйсняліся напады на буйных землеўладальнікаў, прамыслоўцаў, палітыкаў. Манастыры і цэрквы часта падвяргаліся апаганенню і спаленнюde la Cueva 1998, p. 355.

У часы Другой Іспанскай Рэспублікі ў краіне вялікімі тэмпамі адбываўся працэс палітычнай палярызацыі: рознагалоссі паміж палітычнымі партыямі з часам станавіліся ўсё больш жорсткімі. Вялікае палітычнае значэнне мела і пытанне аб рэлігійнай ідэнтычнасці. Каталіцкая Царква ў Іспаніі стаяла на баку правых, якія выступалі супраць сацыяльных рэформаў

У пачатку XXI стагоддзя каталіцкая царква беатыфікавала сотні ахвяр чырвонага тэрору. 28 кастрычніка 2007 года 498 чалавек было беатыфікавана падчас царкоўнай цырымоніі: гэта была найбуйнейшая беатыфікацыя ў гісторыі царквы.

Ацэнкі колькасці забітых падчас чырвонага тэрору вар’іруюцца ад 38 000Beevor, Antony. да 72 344de la Cueva, Julio, "Religious Persecution", Journal of Contemporary History, 3, 198, pp. 355-369. чалавек. Даследчык Пол Прэстан, выступаючы ў 2012 годзе на прэзентацыі сваёй кнігі «The Spanish Holocaust», заявіў, што іх колькасць складае крыху менш за 50 000 чалавек.

Катэгорыя:Грамадзянская вайна ў Іспаніі Катэгорыя:Ваенныя злачынствы Катэгорыя:Палітычныя рэпрэсіі Катэгорыя:Узброеныя сілы Другой Іспанскай Рэспублікі