Павукападобныя (Arachnida) — клас членістаногіх з падтыпа хеліцэравых (Chelicerata).
Наземныя драпежныя і паразітычныя членістаногія жывёлы. Большасць з 75 тыс. відаў павукападобных — гэта мікраскапічныя свабоднажывучыя глебавыя кляшчы. Вывучэннем павукападобных займаецца арахналогія.
Апісанне Даўжыня ад 0,1 мм да 17 см. Цела падзяляецца на галавагрудзі і брушка, укрыта кутыкулай. Афарбоўка разнастайная. Галавагрудзі не падзелены на сегменты, у большасці 6 пар канечнасцей: ядавітыя кіпцюрыкі, членістыя нагашчупальцы і чатыры пары хадзільных ног. Брушка пераважна сегментаванае. Ротавы апарат сысучага тыпу. Вачэй ад 1 да 5 пар (няма ў кененій, многіх кляшчоў, рыцынулей).
Класіфікацыя Падзяляюцца на 13 атрадаў: , , , , , , , , , , .
Пашырэнне Вядомы з сілуру (каля 440 млн гадоў назад).
Пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыды. Жывуць пераважна на сушы, некаторыя (вадзяныя кляшчы, вадзяны павук) у вадзе. На Беларусі найбольш трапляюцца прадстаўнікі атрадаў кляшчоў, павукоў, сенакосцаў і інш.
Спецыялізаваныя драпежнікі, якія знішчаюць шкодных насякомых. Некаторыя павукападобныя — паразіты, пераносчыкі ўзбуджальнікаў інфекцыйных хвароб, шкоднікі раслін і харчовых запасаў.
Асаблівасці біялогіі Пераважна драпежнікі. Кормяцца толькі вадкай ежай, многія (павукі, скарпіёны) маюць ядавітыя залозы, якія садзейнічаюць пазакішэчнаму ператраўліванню ежы. Ёсць мускулістая смактальная глотка; развіты сярэдні аддзел кішэчніка і печань.
3 органаў пачуццяў найбольш развіты дотык. Дыхаюць трахеямі, лёгкімі, радзей паверхняй цела. Крывяносная сістэма незамкнёная (у многіх кляшчоў няма). Органы выдзялення — каксальныя залозы і мальпігіевыя сасуды. Некаторыя (павукі, скарпіёны) маюць ядавітыя залозы.
Дыханне ажыццяўляецца відазмененымі брушнымі канечнасцямі — лёгкімі, трахеямі або тымі і іншымі разам. Крывяносная сістэма незамкнутая, у брушку ёсць трубчастае сэрца з парнымі адтулінамі і сасуды, якія ад яго адыходзяць. Нервовая сістэма тыповая для членістаногіх. Добра развіты органы пачуццяў: шматлікія простыя вочкі, органы смаку, нюху і дотыку.
Раздзельнаполыя. Большасць адкладвае яйцы, некаторыя (кляшчы, скарпіёны) жывародныя. Звычайна адно, радзей два—тры пакаленні за год.
Зноскі
Літаратура Біялогія: вучэб. дапам. для 8-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. мовай навучання / Л. В. Камлюк, А. С. Шалапёнак; пер. з рус. мовы Г. І. Кулеш. — 3-е выд., дап. — Мн.: Нар. асвета, 2010. — 222 с. : іл. ISBN 978-985-03-1367-6. Петрыкаў А. Павукападобныя //
Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы