«Кастрычнік» — кінатэатр у Баранавічах, размешчаны па вуліцы Леніна, 2. Замыкае ўсходні бок плошчы Леніна.

Гісторыя Кінатэатр «Кастрычнік» у Баранавічах адчыніўся 6 лістапада 1947 годаОписание кинотеатра Октябрь г. Барановичи ў будынку, выкананым у стылі савецкай неакласікі. У 1975—1977 гадах будынак кінатэатра рэканструяваны па праекце архітэктараў Р. Грынкевіча і Л. Макарэвіча ў стылі мадэрнізму.

Капітальны рамонт глядзельнай залы з заменай састарэлага абсталявання праведзены ў 2010 годзе.

Архітэктура Кампазіцыя прамавугольнага ў плане будынка заснавана на спалучэнні простых архітэктурных форм з багатым вонкавым афармленнем (тэракотавая тынкоўка з выкарыстаннем фарфоравай крошкі і слюды). Галоўны фасад і частка бакавых упрыгожаны дэкаратыўнай рашоткай з алюмінію. Мае 2 глядзельныя залы на 800 і 500 месцаў, касавую залу, фае. У аддзелцы інтэр’ераў выкарыстаны сучасныя на той час матэрыялы.

Літаратура

Катэгорыя:Кінатэатры Беларусі Катэгорыя:Вуліца Леніна (Баранавічы) Катэгорыя:Плошча Леніна (Баранавічы) Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Роберта Грынкевіча Катэгорыя:1977 год у Баранавічах Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Баранавічаў Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі мадэрнізм Катэгорыя:1947 год у Беларусі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Леаніда Макарэвіча