Генадзь Рыгоравіч Чысты (, г. Мінск) — беларускі мастак-афарміцель.

Біяграфія Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча ў 1968 годзе.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1994 года.

Жыве ў г. Мінску.

Творчасць Працуе ў афармленчым мастацтве. Асноўныя творы: афармленне Інстытута санітарнай гігіены ў Мінску, Ашмянскага краязнаўчага музея, Літаратурнага музея М. Багдановіча ў Яраслаўлі (Расія), Літаратурнага музея Ф. Багушэвіча ў Кушлянах Гродзенскай вобласці, Літаратурнага музея К. Чорнага ў Цімкавічах, Літаратурнага музея М. Багдановіча ў Ракуцёўшчыне (абодва ў Мінскай вобласці), Крычаўскага краязнаўчага музея.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Мастакі-афарміцелі Беларусі