Вадзім Віктаравіч Дзямідчык (нар. , г. Мінск) — беларускі вучоны, спецыяліст у галіне клетачнай біялогіі, біяфізікі, біяінжынерыі і фізіялогіі раслін. Доктар біялагічных навук, прафесар, член-карэспандэнт НАН Беларусі (2021).

Біяграфія Выпускнік біяфака 1994 года, скончыў у 1997 годзе аспірантуру БДУ, ­у 1998 годзе абараніў кандыдацкую, ­а ў 2011 годзе — доктарскую дысертацыю (яна была прызнана найлепшай па прыродазнаўчых навуках па ацэнцы ВАК Беларусі).

У 1997 годзе пасля завяршэння аспірантуры пачаў кар’еру ў якасці выкладчыка БДУ. У перыяд з 2000 па 2011 год працаваў навуковым супрацоўнікам Універсітэта Кембрыджа, а затым лектарам і кіраўніком другога года навучання ва Універсітэце Эсекса. З 2011 года — загад­чык кафедры клетачнай біялогіі і біяінжынерыі раслін біялагічнага факультэта БДУ.

У 2011 годзе быў абраны асацыяваным членам Брытанскай акадэміі вышэйшай адукацыі.

Навуковая і грамадская дзейнасць За час працоўнай дзейнасці кіраваў больш як 40 навуковымі праектамі ў Беларусі, Вялікабрытаніі і Расійскай Федэрацыі, а таксама з’яўляўся навуковым кіраўніком больш чым 60 студэнтаў і аспірантаў.

Аўтар каля 300 навуковых прац, уключаючы артыкулы ў Nature, Plant Cell і Annual Reviews of Plant Biology, манаграфій у выдавецтве Springer. Па сістэме Google Scholar колькасць цытаванняў аўтара складае 6272. З’яўляецца членам рэдакцыйнай калегіі шэрагу міжнародных навуковых часопісаў, сакратаром экспертнага савета № 34 (фізіка-хімічная біялогія) ВАК ­Беларусі. Узначальвае навукова-тэхнічную секцыю экспертнага савета № 1 па прыродазнаўчых навуках ДКНТ Беларусі.

Спасылкі ДЕМИДЧИК ВАДИМ ВИКТОРОВИЧ Вадзім Віктаравіч Дзямідчык у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі

Катэгорыя:Дэканы біялагічнага факультэта БДУ