Партызанская брыгада «Перамога» — партызанская брыгада, створаная ў снежні 1943 года на базе арганізаванага ў маі 1943 года атрада «Перамога», вылучанага Ленінскай партызанскай брыгадай. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Зэльвенскага, Слонімскага, Дзятлаўскага, Казлоўшчынскага раёнаў. 13 ліпеня 1944 год брыгада (901 партызан, 4 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Склад атрад імя Суворава; атрад імя Молатава; атрад імя Будзённага; атрад «1 Мая».
Камандаванне Камандзір П. І. Булак
Камісары Р. Г. Іўліеў (загінуў); С. П. Смірноў
Начальнікі штаба М. Н. Бурцаў; М. С. Крываў
Гісторыя Партызаны ў лютым — красавіку 1944 года на чыгуначным участку Слонім — Ваўкавыск падарвалі 13 эшалонаў, на шашэйных і грунтавых дарогах знішчылі 22 масты, каля 8 км тэлеграфна-тэлефоннай лініі. Правялі 17 баёў, у тым ліку на дарозе Слонім — Казлоўшчына, знішчылі 10 аўтамашын, захапілі 2 гарматы, 3 мінамёты, 13 кулямётаў, 55 вінтовак. У час карнай аперацыі супраць партызан Шчучынскай зоны (чэрвень 1944 года) утрымлівалі абарону на рацэ Шчара, у ноч на 11 чэрвеня 1944 года прарвалі блакаду на дарозе Слонім — Вільнюс, у ноч на 19 чэрвеня каля вёскі Дзераўная другі раз прарвалі акружэнне, у баі падбілі два танкі.
Гл. таксама Бой за Вострава
Літаратура
Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1943 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе