Васіль Іосіфавіч Касмачоў (1920—1994) — беларускі ўрач-хірург. Кандыдат медыцынскіх навук (1957), дацэнт (1963). Заслужаны ўрач Беларускай ССР (1976)Космачев, Василий Иосифович (кандидат медицинских наук ; 1920—1994) .

Біяграфія

Скончыў Магілёўскую фельчарска-акушэрскую школу (1939), Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1953; аспірантура, 1957). У 1939—1946 — у Чырвонай Арміі (санінструктар, фельчар на Паўночна-Заходнім, 2-ім Прыбалтыйскім і Ленінградскім франтах). У 1957—1990 — у Мінскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (асістэнт кафедры факультэцкай хірургіі, дацэнт 2-ой кафедры хірургічных хвароб, у 1977—1978 — загадчык кафедры).

Навуковая дзейнасць

Навуковыя інтарэсы: хірургічнае лячэнне захворванняў гастрадуадэнальнай зоны; рэзекцыя страўніка.

Катэгорыя:Хірургі Беларусі Катэгорыя:Хірургі СССР Катэгорыя:Медыкі Беларусі Катэгорыя:Заслужаныя ўрачы Беларускай ССР Катэгорыя:Постаці беларускай аховы здароўя