Парк Дружбы Народаў () — запраектаваная станцыя Зеленалужскай лініі Мінскага метрапалітэна. Размесціцца пад плошчай Бангалор на скрыжаванні вуліц Максіма Багдановіча і Сурганава. Паводле планаў, будаўніцтва павінны скончыць да 2028—2029 года.

Назву станцыя атрымала ад аднайменнага парку паблізу. Першапачатковая праектная назва — Плошча Бангалор.

Праект

Глыбіня будучай станцыі — каля 7 метраў.

Станцыя будзе мець два выхады, абодва — з лесвіцамі. Падземных пераходаў таксама будзе два. Першы будзе знаходзіцца пад плошчай Бангалор, яго выхады (агулам 8) будуць выходзіць на кожны бок плошчы (як гэта зроблена на плошчы Францішка Багушэвіча). Другі пераход з’явіцца на поўначы плошчы, пад вуліцай Максіма Багдановіча каля прыпынку грамадскага транспарту. Выхадаў будзе таксама чатыры, па два на кожны бок вуліцы Багдановіча.

На станцыі таксама запланавана перасадка на будучую станцыю «Максіма Багдановіча», чацвёртай лініі. Акрамя гэтага, за станцыяй пабудуюць разваротныя тупікі і службовую злучальную галіну (СЗГ).

Крыніцы

Катэгорыя:Будуемыя і праектуемыя станцыі Мінскага метрапалітэна Катэгорыя:Зеленалужская лінія метро