Кірстэн Мішэль Нільсен (; нар. ) — амерыканскі эксперт па кібернетычнай бяспецы, міністр унутранай бяспекі ЗША (2017—2019).
Біяграфія Атрымала ступень бакалаўра навук на факультэце дыпламатыі Джорджтаўнскага ўніверсітэта. У 1999 годзе скончыла юрыдычны факультэт Віргінскага ўніверсітэта. Будучы экспертам па кібербяспецы, працавала ў Цэнтры кібернетычнай і ўнутранай бяспекі пры ўніверсітэце Джорджа Вашынгтона і ў Кансультатыўнай радзе па глабальных рызыках пры Сусветным эканамічным форуме.
Заснавальніца і былы прэзідэнт кампаніі Sunesis Consulting. Стварыла і ўзначальвала ўпраўленні заканадаўчай палітыкі і па справах урада ў Адміністрацыі транспартнай бяспекі ЗША.
У адміністрацыі Джорджа Буша-малодшага займала пасаду дарадцы прэзідэнта па прадухіленні, падрыхтоўцы і рэагаванні ў Савеце па ўнутранай бяспецы Злучаных Штатаў.