Аляксей Ільіч Бондараў (5.3.1924, д. Заміта, Магілёўская вобласць — 18.3.1998) — беларускі ўрач, арганізатар аховы здароўя. Заслужаны ўрач БССР (1970)85 лет со дня рождения Алексея Ильича Бондарева .

Біяграфія

Скончыў Гомельскую фельчарска-акушэрскую школу (1950), Мінскі медыцынскі інстытут (1958).

Галоўны ўрач медсанчасткі Мінскага камвольнага камбіната (1959—1960). Намеснік загадчыка (1960—1964), загадчык (1964—1976) Мінскага гарадскога аддзела аховы здароўя.

Старшыня Мінскага абласнога камітэта прафсаюза медыцынскіх работнікаў (1976—1978), загадчык аддзела Белсаўпрофа (1978—1987). Урач Мінскай 3-й гарадской клінічнай бальніцы (1987—1989), урач Мінскага гарадскога цэнтра здароўя (1989—1994).

Катэгорыя:Медыкі Беларусі Катэгорыя:Постаці беларускай аховы здароўя Катэгорыя:Заслужаныя ўрачы Беларускай ССР