Аск і Эмбла (, «ясень» і «вярба»), у скандынаўскай міфалогіі першыя людзі, якіх яшчэ ў выглядзе драўняных правобразаў, нежывых і «пазбаўленых лёсу», знайшлі на беразе мора багі (у «Старэйшай Эдзе» — у песні «Прароцтва вёльвы» — гэта тры асы — Одзін (даў душу), Лодур (даў пачуцці), Хёнір (даў розум), а ў «Малодшай Эдзе» — «сыны Бора», то бок Одзін, Вілі і Ве). У «Малодшай Эдзе» Сноры Стурлусана замест Хёніра і Лодура з Одзінам падарожнічаюць Вілі і Ве. На марскім беразе яны сустракаюць не людзей, а два дрэвы, з якіх ствараюць дзве «нарыхтоўкі». Асы надзяляюць іх формай, якая ўласцівая людскаму роду з тых часоў, потым ўдыхаюць у іх жыццё, даюць ім «рух і розум», а затым успрыманне — маўленне, слых і зрок. Далей людзі атрымліваюць вопратку і імёны — Аск і Эмбла. Яны селяцца ў Мідгардзе і даюць пачатак чалавечага роду.
Літаратура Wolfgang Golther: Handbuch der germanischen Mythologie. Leipzig 1875, neu aufgelegt Marix Verlag, 2004, S. 628 f. Jacob Grimm: Deutsche Mythologie (3 Bd.e). Berlin, 4. Aufl. 1875-78 (Bd. 1, S. 473 f.); neu aufgelegt Marix Verlag, 2007, Bd. 1, S. 436 f. Paul Herrmann: Deutsche Mythologie. 1898, neu aufgelegt im Aufbau Verlag, 8. Aufl., 2007, S. 366 Rudolf Simek: Religion und Mythologie der Germanen. Wissenschaftl. Buchgesellschaft, Darmstadt 2003, ISBN 3-534-16910-7
Спасылкі
Tjatsi.fo — Einführung in die Völuspá
Катэгорыя:Першалюдзі Катэгорыя:Германа-скандынаўская міфалогія