Рапухі сапраўдныя (Bufonidae) — сямейства бясхвостых земнаводных.

Апісанне

Даўжыня дарослых асобін да 25 см. Тулава звычайна шырокае, грузнае, канечнасці кароткія. Зубы ў большасці часткова або цалкам рэдукаваныя. Рапухі роду Bufo маюць гарызантальную зрэнку, пальцы задніх канечнасцей часткова звязаны плавальнай перапонкай. За вачамі — буйныя ядавітыя залозы (паратыды), а па ўсёй спіне — дробныя. Скура, якая змяшчае шматлікія атрутныя залозы, мае гузаватую будову.

Пашырэнне

Вядомы з позняга мезазою (каля 140 млн г. назад). Уключаюць больш за 400 відаў. Пашыраны на ўсіх мацерыках, акрамя Антарктыды і Аўстраліі. Найбольш вялікі род — уласна рапухі (Bufo) — каля 200 відаў.

Асаблівасці біялогіі

Рапухі — пераважна наземныя жывёлы. Актыўныя ў змроку. Кормяцца дробнымі беспазваночнымі.

Большасць размнажаецца ў вадаёмах, некаторыя на сушы; ёсць яйцажывародныя і жывародныя віды.

Ахова

6 відаў рапух знаходзяцца ў Чырвонай кнізе МСАП. На Беларусі сустракаюцца 3 віды: ; ; , занесена ў Чырвоную кнігу Беларусі.

Літаратура Земнаводныя. Паўзуны: Энцыклапедычны даведнік. — Мн., БелЭн, 1996. ISBN 985-11-0067-6 Пікулік М. М. Навошта нам амфібіі? — Мн.: Навука і тэхніка, 1992. ISBN 5-343-00383-4

Катэгорыя:Сямействы земнаводных