Генрык Дэмбінскі (;  — ) — польскі генерал, удзельнік кампаніі 1812—1814 гадоў і паўстання 1830—1831 гадоў.

Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Дэмбінскіх.

Польскі генерал, удзельнік кампаніі 1812—1814 гадоў.

Падчас паўстання 1830—1831 гадоў арганізатар узброеных сіл у Кракаўскім ваяводстве, 29 красавіка 1831 года генерал брыгады. У пачатку чэрвеня ў складзе польскіх войскаў яго атрад уступіў на тэрыторыю Вiленскай губерні. Пасля няўдалага штурму Вільні 19 чэрвеня 1831 года на чале асобнага фарміравання з 4 тыс. чалавек здзейсніў адыход праз Гродзенскую губерню. За вайсковую мужнасць удзельнікі гэтай кампаніі атрымалі ад сейма дыплом «Добра паслужыўшых Айчыне». З 7 жніўня 1831 года губернатар Варшавы. 5 кастрычніка 1831 года з корпусам Ф. Роланда перайшоў межы Прусіі.

У эміграцыі пачаткова ў Дрэздэне, дзе апісаў падзеі літоўскай кампаніі. З восені 1832 года ў Парыжы, падтрымліваў палітыку Адама Чартарыйскага. У 1834 годзе ўступіў у егіпецкую армію. З 1849 года ў венгерскай арміі. Пазней вярнуўся ў Францыю, памёр у Парыжы, пахаваны на Манмарансі.

Літаратура

Спасылкі

Генрык Катэгорыя:Удзельнікі вайны 1812 года Катэгорыя:Удзельнікі напалеонаўскіх і рэвалюцыйных войнаў Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1830—1831 гадоў Катэгорыя:Імігравалі ў Францыю з Польшчы Катэгорыя:Генералы Польшчы Катэгорыя:Удзельнікі Венгерскай вайны Катэгорыя:Военачальнікі Асманскай імперыі