Якаў Іванавіч Дрозд (1897—1989) — беларускі будаўнік, мостабудаўнік, педагог. Інжынер шляхоў паведамлення. Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1958). Заслужаны будаўнік БССР (1967)Дрозд, Яков Иванович (строительство ; 1897—1989) .
Біяграфія Скончыў будаўнічы факультэт Кіеўскага політэхнічнага інстытута (1929). З 1930 года ў Беларусі. З 1934 года супрацоўнік Беларускага аддзялення Саюздарпраекта НКУС СССР; выкладчык Мінскага аўтадарожнага тэхнікума.
У 1941—1945 гадах удзельнік Вялікай Айчыннай вайны; намеснік начальніка тэхнічнай часці ваенных аўтамабільных дарог Заходняга і 3-га Беларускага франтоў.
У 1945—1952 гадах намеснік начальніка Галоўдартранса пры СМ БССР. З 1952 года загадчык кафедры «Будаўнічыя канструкцыі» Беларускага політэхнічнага інстытута.
Бібліяграфія Предварительно напряженные железобетонные конструкции : Учебное пособие для строительных специальностей вузов. — Минск, 1984.
Літаратура Память поколений : БПИ ― БГПА ― БНТУ : [75 лет] / составители: Валежанин В. А., Долготович Б. Д., Скатулин Н. И. ― Минск, 2019. — С. 85—88. Строительный факультет БПИ-БГПА : Исторический очерк, 1920—2000 / [Э. В. Овчинников, П. И. Лавренко, В. Ф. Зверев, Н. М. Голубев]. ― Минск, 2000.
Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы навукі і тэхнікі БССР Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Будаўнікі Беларусі Катэгорыя:Будаўнікі СССР Катэгорыя:Заслужаныя будаўнікі Беларускай ССР Катэгорыя:Нарадзіліся ў Жытомірскай вобласці