Уладзімірска-Берасцейская епархія, або Уладзімірская і Берасцейская епархія — праваслаўная царкоўная адміністрацыйная адзінка ў складзе Кіеўскай мітраполіі, створаная ў канцы X — XI стст. У 1596 годзе перададзена Уніяцкай Царкве як Уладзімірска-Берасцейская епархія.

Гісторыя Праваслаўная епархія ва Уладзіміры, напэўна, узнікла ў 2-й палове XI ст., хаця некаторыя аўтары адносяць гэта да канца X ст. За стварэнне епархіі ў 2-й палове XI ст. можа сведчыць тое, што толькі тым часам ва Уладзіміры пабудаваны мураваны кафедральны сабор, які імітаваў архітэктуру галоўнага храма Кіева-Пячэрскага манастыра. Стварэнне адміністрацыі звязана з палітычным падзелам Русі і актыўнай палітыкай кіеўскага мітрапаліта Іаана ІІ, які імкнуўся да стварэння на Русі новых епархій. Яго намерам спрыялі ўдзельныя князі, якія ствараючы епархіі ў сваіх сталіцах, падкрэслівалі сваю значнасць і незалежнасць ад Кіева. Першым уладзімірскім епіскапам, вядомым па імі, быў Стэфан, рукапакладзены ў 1086 годзе. Уладзімірскія епіскапы мелі права ўжываць ганаровы тытул пратапопа — другога пасля кіеўскага мітрапаліта.

Да сярэдзіны XII ст. епархіі падпарадкоўваліся Валынь, Палессе, Надбужжа з Мельнікам, басейн вярхоўяў Днястра, а таксама Чэрвеньскія і Перамышльскія гарады. У XIII ст. разам са стварэннем паслядоўна епархій Галіцкай (1147 г.), Перамышльскай (1219), Тураўскай, Уграўскай, затым Холмскай (1223) і Луцкай (1235) яе тэрыторыя скарачалася. У канцы XIII ст. у склад Уладзімірска-Берасцейскай епархіі ўваходзілі толькі Уладзімірскі і Крамянецкі паветы на Валыні, а таксама землі Бельска, Бярэсця і Драгічына.

Праваслаўная Уладзімірская епархія дзейнічала да 1596 года, калі епіскап Уладзімірскі і Берасцейскі Іпацій Пацей прыняў унію, такім чынам епархія перайшла да ўніяцкай царквы. У 1621 г. Іерусалімскі патрыярх Феафан III пасвяціў Іосіфа Курцэвіча ў епіскапы Уладзімірскія. Гэтую хіратонію не прызнаваў кароль Жыгімонт Ваза. У 1625 годзе епіскап Іосіф уцёк у Маскву, дыскрэдытаваны ў вачах вернікаў амаральнымі паводзінаміПатриарх Иоасаф I и Русская Церковь в период его патриаршества. У прывілей Уладзіслава Вазы, які легалізоўваў праваслаўную іерархію ў Рэчы Паспаслітай, Уладзімірска-Берасцейская епархія не была ўключана.

Манаскае жыццё ў епархіі Найстаражытнейшым цэнтрам манаскага жыцця Уладзімірска-Берасцейскай епархіі быў мужчынскі манастыр Нараджэння Божай Маці ва Уладзіміры, заснаваны ў сярэдзіне XI стагоддзя або ў XII стагоддзіD. Małaszewski, Niektóre aspekty życia monastycznego na terenie diecezji włodzimiersko-brzeskiej do końca XVI wieku [w:] . У XIII стагоддзі быў заснаваны манастыр св. Міхала Арханёла ва Уладзіміры. Пазней ва Уладзіміры былі створаны яшчэ тры праваслаўныя манастыры, усе яны былі найважнейшымі цэнтрамі манаскага жыцця на Валыні. З 1227 года існаваў манастыр св. Мікалая ў Жыдычыне. Найважнейшым быў найстарэйшы з вышэйназваных манастыроў, з 1320 года яго настаяцель меў права ўжываць тытул архімандрыта.

Епіскапы Стэфан, 1090—1094 Амфілохій, 1105—1122 Сімяон, 1122—1136 Феадор, 1137—1147 Палікарп, 1196—1213 Фама, 1213—1229 Мікалай, 1230—1235 Мітрафан, 1235—1239 Юстын, 1239—1249 Стэфан, 1249—1260 Серапіён, 1260—1282 Мікіта, 1282—1286 Энсегеній, 1286—1289 Пімен, 1306—1326 Арсеній, 1326—1330 Афанасій I, 1331—1353 Аляксей I, 1353—1354 Герасім I, з 1354 Іона, 1386—1388 Феагност, 1388—1405 Пётр, 1405—1413 Герасім II, 1413—1416 Харытон, 1416—1425 Данііл, 1425—1455 Акацюш, 1455—1487 Васіян I, 1487—1497 Васіян II, 1509—1513 Пафнуцій, 1511—1522 Іона II, 1523—1533 Іосіф, 1533—1540 Генадзій, 1540—1546 Іосіф Борзабагаты, 1550—1565 Феадосій Лазоўскі, 1565—1588 Мялецій Храптовіч, 1588—1593 Іпацій Пацей, 1593—1596, да 1599 уніяцкі епіскап уладзімірскі і берасцейскі. Іосіф (Курцэвіч), 1620—1625, без згоды караля.

Літаратура

Катэгорыя:Праваслаўе ў Вялікім Княстве Літоўскім

Катэгорыя:Гістарычныя епархіі Канстанцінопальскай праваслаўнай царквы Катэгорыя:Рэлігія ў Брэсцкай вобласці Катэгорыя:Праваслаўе ва Украіне