Анатоль Уласавіч Чыгараў (нар. , в. Жаркі, Вохамскі раён, Кастрамская вобласць, Расія) — спецыяліст у галіне механікі дэфармуемага цвёрдага цела. Доктар фізіка-матэматычных навук (1986), прафесар (1989). Правадзейны член Нью-Ёркскай акадэміі навук (1996), Беларускай горнай акадэміі (1998), Германскага таварыства механікаў і матэматыкаў (1997), віцэ-прэзідэнт Беларускага таварыства тэарэтычнай і прыкладной механікі (1995).

Біяграфія Скончыў Варонежскі дзяржаўны ўніверсітэт (механіка-матэматычны факультэт, 1967; аспірантура, спецыяльнасць «Механіка», 1971).

Працаваў у Варонежскім тэхналагічным інстытуце (1971—1978, выкладчык кафедры тэхнічнай кібернетыкі, кафедры вышэйшай матэматыкі), Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (1979—2019, прафесар кафедры «Тэарэтычная механіка», у 1991—2019 — загадчык кафедры), Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 2019, прафесар кафедры бія- і нанамеханікі).

Навуковыя інтарэсы: тэорыя распаўсюджвання хваляў; хаос і самаарганізацыя.

Бібліяграфія Динамическое деформирование структурно неоднородных упругих сред : автореферат диссертации … доктора физико-математических наук : 01.02.04 / Чигарев Анатолий Власович. — Новосибирск, 1985.

Літаратура

Чигарев Анатолий Власович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 543. Чигарев Анатолий Власович // Кто есть кто : Доктора наук, профессора, заслуженные деятели наук и лауреаты премий Белорусской государственной политехнической академии : справочник. — Минск, 2000. — С. 18—19.

Катэгорыя:Механікі СССР Катэгорыя:Механікі Беларусі