Алі́на Ко́ўшык-Петшыкоўска (нар. 26 кастрычніка 1981, Гродна) — беларуская журналістка, грамадская і палітычная дзяячка. Прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні ў Аб’яднаным пераходным кабінеце Святланы Ціханоўскай (2022—2024).
Біяграфія Нарадзілася ў Гродне. Скончыла гістарычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, атрымаўшы дыплом гісторыка і выкладчыцы англійскай мовы. Пазней скончыла аспірантуру Варшаўскага ўніверсітэта па спецыяльнасці паліталогія і гісторыя, кірунак — Усходняя Еўропа.
Жыве ў Варшаве (Польшча). Трапіла на «Белсат», прайшоўшы адкрыты кастынг, калі канал толькі запускаўся. Была першай вядучай «Аб’ектыва» ў жывым эфіры, вяла міжнародную праграму «ПраСвет», стала аўтаркай ідэі кулінарнага шоу «Я не буду гэта есці». Да верасня 2022 года працавала на тэлеканале «Белсат», вяла інфармацыйны блок «Студыя „Белсат“». Сузанавальніца Цэнтра беларускай салідарнасці ў Варшаве і творчай пляцоўкі ІнБелКульт 2.0.
У верасні 2022 года прызначаная прадстаўніцай па нацыянальным адраджэнні ў Аб’яднаным пераходным кабінеце Святланы Ціханоўскай.
Ад 3 снежня 2024 года Аліна Коўшык стала галоўнай рэдактаркай «Белсата».
Сям’я Замужам, сын Караль.
Крыніцы
Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Беларусі Катэгорыя:Асобы Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі Катэгорыя:Члены фракцыі Еўрапейскі выбар