Аляксандр Пятровіч Новікаў (, г. Орша, Віцебская вобласць — ) — беларускі фізік, спецыяліст у галіне фізікі паўправаднікоў і дыэлектрыкаў. Доктар фізіка-матэматычных навук (1989), прафесар.
Біяграфія Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1976).
Працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце (1980—1989 і 1990—1997, выкладчык кафедры фізікі цвёрдага цела, навуковы супрацоўнік Навукова-даследчага інстытута прыкладных фізічных праблем імя А. Н. Сеўчанкі, прафесар кафедры цвердацельнай электронікі, прафесар кафедры фізічнай электронікі), Мінскім НДІ радыёматэрыялаў (1989, начальнік аддзела), ЗША (з 1998, супрацоўнік Gemesis Corporation, г. Сарасота, штат Фларыда).
Навуковыя інтарэсы: алмазныя матэрыялы; тэхналогія алмазнай электронікі і вырабаў на іх аснове; тэхналогія вырошчвання штучных алмазаў (у т. л. каляровых і алмазаў электроннай якасці).
Бібліяграфія Взаимодействие стационарных интенсивных ионных пучков с полупроводниковыми кристаллами : автореферат диссертации … доктора физико-математических наук : 01.04.10 / Новиков Александр Петрович. — Минск, 1989. Выход характеристического рентгеновского излучения при взаимодействии тяжелых заряженных частиц с твердыми телами : автореферат диссертации … кандидата физико-математических наук : 01.04.07 / Новиков Александр Петрович. — Минск, 1980.
Літаратура Новиков Александр Петрович // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1921—2001. — Минск, 2001. — С. 208—209. Новиков Александр Петрович // Физический факультет / Белорусский государственный университет. — Минск, 2008. — С. 159.
Катэгорыя:Фізікі СССР Катэгорыя:Фізікі Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі БДУ Катэгорыя:Імігравалі ў ЗША з Беларусі