Шолам-Алейхем (сапр. Шолам Нохумавіч Рабіновіч; , Пераяслаў, Украіна — , г. Нью-Ёрк, ЗША) — яўрэйскі пісьменнік.

Біяграфія Сын небагатага гандляра. Калі яму споўнілася 13 год, ад халеры памерла маці. Вучыўся ў хедары і Пераяслаўскім рускім павятовым вучылішчы. Вучыцца было цяжка з-за чужой мовы, але ён стаў выдатнікам. Жытомірскі педагагічны інстытут, куды ён паслаў дакументы, не захацеў прымаць яго, нягледзячы на квоту бясплатнага наўчання для 2 выдатнікаў-яўрэяў, бо пасярэдзіне вучобы яго маглі забраць у армію.

Пачаў працаваць хатнім настаўнікам у багацея Лоева, закахаўся ў яго дачку Голду (Вольгу) і пазней ажаніўся з ёй. Але да гэтага Лоеў прагнаў яго, і далей ён быў рабінам у ЛубнахДакладная пасада не высветлена: казённы рабін ці духоўны., карыстаўся павагай жыхароў. Увесь гэты час ліставаўся з Вольгай, пасля вяселля пакінуў пасаду рабіна. Ведаў украінскую літаратуру і фальклор. У 1885 годзе атрымаў спадчыну па цесці. Спрабаваў памножыць багацце, але брак вопыту прывёў да вялікіх даўгоў. Пазбягаючы крэдытораў, ён уцякае з Кіева і вандруе па розных краінах, вяртаецца ў 1893 годзе — пасля таго як цешча разлічылася з пазыкадаўцамі. У 1888 годзе памёр бацька пісьменніка. У гэты час Шолам-Алейхем выдаваў кнігі з серыі «Бібліятэчка яўрэйскай творчасці». У 1903 годзе падтрымліваў ахвяр кішынёўскага пагрому, звярнуўся да Льва Талстога і іншых пісьменнікаў. У 1905, пасля кіеўскага пагрому, выехаў за мяжу, спыніўся ў Львове, часта грошы затрымліваліся і ён даваў літаратурныя канцэрты на абшарах Галіцыі і Букавіны. У 1906 годзе падчас падарожжа ў Малдову абвастрылася яго хвароба, туберкулёз, у гэтым годзе ён першы раз едзе ў ЗША, а потым вярнуўся ў Еўропу. На варшаўскім святкаванні блізкага юбілею сябры падарылі яму аўтарскія правы, выкупленыя ў выдаўцоў, на ўсе яго творы.

Першая сусветная вайна застала яго ці ў Італіі, ці ў Германіі, у 1914 ён мусіў вярнуцца ў граніцы Расійскай імперыі, адкуль эміграваў у ЗША. У сакавіку 1916 года адбыўся яго апошні літаратурны вечар. 13 траўня ён памёрМандрівні зорі Шолом-Алейхема: зустріч з Ольгою Лідовською 18.9.2012.

Друкаваўся з 1879. Пісаў на мовах іўрыт, ідыш і рускай. З нейкага часу толькі на ідышы.

У раманах «Сэндэр Бланк і яго сямейка» (1887), «Стэмпеню» (1888), «Ёселе-салавей» (1889), «Патоп» (1907), «Блукаючыя зоркі» (1909-11), аўтабіяграфічнай кнізе «3 кірмашу» (1916, няскончана), аповесцях, п’есах, цыклах апавяданняў, нарысах, сатырычных памфлетах крытыкаваў тагачасную рэчаіснасць, стварыў вобразы таленавітых людзей з народа, наследаваў дэмакратычныя і асветніцкія традыцыі рускай і еўрапейскіх літаратур. Наведваў Вільню, Баранавічы, Брэст і іншыя беларускія гарады. У 1908 і 1914 зрабіў турнэ па Беларусі і суседніх краінах. Падзеі, звязаныя з яго выступленнем у Баранавічах, знайшлі адлюстраванне ў апавяданні «Станцыя Баранавічы».

На беларускую мову творы Шолам-Алейхема перакладалі Ф. Баторын, З. Бядуля, М. Валошка, А. Васілевіч, Ю. Канэ, В. Рубінчык, Я. Саламевіч, Г. Шупенька і інш.

Беларускія пераклады Хлопчык Мотка: 4-е выд. — Мн., 1938. Запіскі коміваяжора. Мн., 1939. Дзіцячыя апавяданні. Мн., 1939. Апавяданні. Мн., 1940. Тэўе-малочнік: Аповесці, апавяданні, юнацкі раман: Пер. з ідыш / Прадм. Ю. Канэ. — Мн.: Маст. літ., 1992. — (Скарбы сусветнай літаратуры); Хлопчык Мотл: Аповесць: Для сярэд. шк. ўзросту / Пер. з рус. А. Васілевіч. — Мн.: Юнацтва, 1993. Блукаючыя зоркі. Раман / Пер.: Г. С. Шупенька, У. Саламевіч. — Мн.: Бел. навука, 1998. (Школьная бібліятэка). Ад Пейсаха да Кучак (апавяданне). Пер. В. Рубінчык // Альбино плюс. — Спецвыпуск № 10. — Лунінец, 2009. (гл. таксама http://belisrael.info/?p=6703)

Літаратура Фінкель У. Шолам-Алейхем / Пер. з яўр. мовы і апрац. В. Вольскага. — Мн., 1958.

Спасылкі Станцыя Баранавічы, пераклад Змітрака Бядулі

Катэгорыя:Пісьменнікі Украіны Катэгорыя:Ідышамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Асобы на марках