Уладзімір Васілевіч Ізох (, в. Прудзішча, Лагойскі раён, Мінская вобласць — ) — беларускі радыёфізік. Доктар тэхнічных навук (1972), прафесар (1973).

Біяграфія Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (фізічны факультэт, 1958; аспірантура, 1961).

Працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце (фізічны факультэт, кафедра радыёфізікі і электронікі ЗВЧ, у 1965—1981 — загадчык кафедры, адначасова з 1974 — Навукова-даследчы інстытут прыкладных фізічных праблем імя А. Н. Сеўчанкі).

Навуковыя інтарэсы: імпульсная тэхніка; ядзерная электроніка; аналіз і сінтэз інфармацыйна-вымяральных сістэм.

Літаратура

Изох Владимир Васильевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 725. Изох Владимир Васильевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2017. — Т. 5 : Минская область : в 3 кн., кн. 2. — С. 49. Изох Владимир Васильевич // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1921—2001. — Минск, 2001. — С. 111—112. Ізох Уладзімір Васілевіч / П. М. Бараноўскі // Памяць : Лагойскі раён : у 2 кн. — Мінск, 2004. — Кн. 2. — С. 322. Ізох Уладзімір Васільевіч // Бласлаўлёнай зямлі неўміручыя скарбы : народная духоўная культура Лагойшчыны : у 3 кн. — Гомель, 2013. — Кн. 1. — С. 46.

Катэгорыя:Радыёфізікі Катэгорыя:Фізікі СССР Катэгорыя:Фізікі Беларусі