Аляксей Генадзевіч Хацкевіч (нар. 1972, Мінск, Беларусь) — беларускі мастак-манументаліст, жывапісец, аўтар перфармансаў і мультымедыйнага праекта «Саша і Сірожа».
Біяграфія Нарадзіўся ў 1972 годзе ў Мінску ў сям’і мастака Генадзя Хацкевіча.
1984—1990: Рэспубліканскі каледж мастацтваў імя Ахрэмчыка, аддзяленне жывапісу; 1990—1991: Беларускі універсітэт культуры, аддзяленне кіраўніка народнага калектыву дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва; 1992—1997: Беларуская акадэмія мастацтваў, аддзяленне манументальнага жывапісу; 1997—1999: школа мастацтваў Масана (Барселона, Іспанія).
З 1991 года актыўная выставачная дзейнасць, удзел у міжнародным біенале, плэнерах і сімпозіумах.
З 2000 года аўтар і ўдзельнік праекта «Саша и Сирожа» (анімацыя, коміксы, відэа-арт).
Заснавальнік кірунку дэкаратыўна-абстрактны рэалізм (Д. А. Р.). Член Саюза мастакоў Беларусі з 2008 года.
Творчыя праекты, жывапіс, інсталяцыі знаходзяцца ў музеях і прыватных калекцыях Расіі, ЗША, Германіі, Англіі, Галандыі, Іспаніі, Францыі, Грэцыі, Польшчы, Літвы і Украіны.
Адкрыццё выстаўкі жывапісу Аляксея Хацкевіча «D.A.R.». Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» 5 верасня 2013 года
Спасылкі Біяграфія
Катэгорыя:Мастакі Беларусі