Масавае забойства ў сярэдняй школе № 88 у Іжэўску (Расія) адбылося раніцай 26 верасня 2022 года.

Напад Першыя паведамленні аб стральбе паступілі ў 10:30 па МСК. Яна пачалася падчас урока — мужчына ў майцы з нацысцкай сімволікай і балаклаве ўварваўся ў школу. Першай справай нападнік застрэліў 73-гадовага ахоўніка, які спрабаваў аказаць яму супраціў, а затым адкрыў стральбу па дзецях і настаўніках. Ідучы па калідорах, забойца без разбору расстрэльваў усіх, хто трапляў на вочы. У многіх класах вучні збудавалі барыкады з парт і крэслаў, хаваліся за шафамі. У паніцы некаторыя дзеці сталі выскокваць у вокны, а мужчына ў пошуках новых ахвяр стаў біцца і страляць у зачыненыя дзверы класаў. У 11:00 ён здзейсніў самагубства.

Нападнік Паводле звестак СК РФ, страляў Арцём Казанцаў, выпускнік 88-й школы 1988 года нараджэння. Паводле інфармацыі кіраўніка Удмурціі Аляксандра Брэчалава, нападнік знаходзіўся на ўліку ў псіханеўралагічным дыспансеры з дыягназам шызафрэнія.

Ахвяры У выніку стральбы загінулі 17 чалавек (11 з іх — дзеці), яшчэ 23 (у тым ліку 21 дзіця) атрымалі раненні рознай цяжкасці.

Гл. таксама Масавае забойства ў казанскай гімназіі №175 Масавае забойства ў Пермскім дзяржаўным універсітэце

Катэгорыя:Гісторыя Іжэўска Катэгорыя:Падзеі 26 верасня Катэгорыя:Верасень 2022 года Катэгорыя:2022 год у Расіі Катэгорыя:Масавыя забойствы ў Расіі Катэгорыя:Забойствы, здзейсненыя ў 2022 годзе