Салуі́н, Салуэн — рака ў Кітаі і М'янме, часткова на мяжы М'янмы і Тайланда.

Даўжыня ракі 3200 км. Плошча вадазбору 325 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 6,7 тыс. м³/сек.

Бярэ пачатак у Кітаі з ледавікоў хрыбта Тангла (усход Тыбецкага нагор'я), упадае ў Андаманскае мора двума рукавамі. У вусці ракі знаходзіцца марскі порт Малам'ян.

Літаратура

Катэгорыя:Рэкі Азіі Катэгорыя:Рэкі Кітая Катэгорыя:Рэкі М’янмы Катэгорыя:Рэкі Тайланда Катэгорыя:Памежныя рэкі Катэгорыя:Басейн Індыйскага акіяна ў Азіі