Добрушская ГЭС — колішняя малая гідраэлектрастанцыя па рацэ Іпуць у межах г. Добруш. Вызначаная магутнасць — 400 кВт.
Эксплуатавалася ў 1-й пал. 20 ст., забяспечвала электрычнасцю папяровую фабрыку «Герой працы». У 2007 г. планавалася разгледзець пытанне пра яе аднаўленне для забеспячэння электрычнасцю мясцовай папяровай вытворчасці.
У лютым 2018 г. ААТ «ДобГідраІнвест» пачало будауніцтва Добрушскай міні-ГЭС у створы вуліцы Луначарскага. Вызначаная магутнасць — 406,8 кВт, будуць усталяваны 3 агрэгаты па 135,6 кВт. У 2019 г. міні-ГЭС павінна пачаць выпрацоўку электраэнергіі.http://homel.greenbelarus.info/articles/20-06-2017/na-reke-iput-hotyat-postroit-gidroelektrostanciyu
Літаратура В Гомельской области изучается вопрос строительства первой в регионе мини-ГЭС // Сидорчик В. / БЕЛТА, 21.06.2007
Спасылкі
Катэгорыя:Колішнія гідраэлектрастанцыі Беларусі Катэгорыя:Электрастанцыі паводле алфавіта Катэгорыя:Электрастанцыі Гомельскай вобласці Катэгорыя:Прадпрыемствы Добруша Катэгорыя:Гісторыя Добруша