«Новае жыццё» — раённая газета Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Выдаецца 2 разы на тыдзень, у сераду і суботу, на беларускай і рускай мовах. Заснавальнікі — Навагрудскі раённы выканаўчы камітэт і Навагрудскі раённы Савет дэпутатаў«Звезда́» («Звязда») // Беларуская энцыклапедыя. Рэдакцыя размяшчаецца ў горадзе Навагрудку па вуліцы Міцкевіча, 10.

Заснавана ў 1939 годзе пад назвай «Звязда» як орган Часовага ўпраўлення Навагрудскай вобласці і горада Навагрудка, затым Часовага ўпраўлення Навагрудскай вобласці і павета, Часовага ўпраўлення Навагрудка і Навагрудскага павета, Навагрудскага павятовага камітэта КП(б)‌Б і павятовага выканаўчага камітэта. З 20 лютага 1940 да 20 чэрвеня 1941 года орган Навагрудскага райкама КП(б)‌Б і раённага Савета дэпутатаў працоўных Баранавіцкай вобласці.

У час Вялікай Айчыннай вайны была органам Навагрудскага падпольнага райкама КП(б)‌Б. Выходзіла ў 1943–1944 гадах. Вядома 7 нумароў (№ 13, 14 за 1943; № 8–12 за 1944) за перыяд з 27 лістапада 1943 да 27 чэрвеня 1944 года на рускай мове. Загаловак № 8 за 1 мая 1944 года на беларускай мове.

Пасля вызвалення БССР выдавалася пад той самай назвай. У маі 1962 года назва зменена на «Новае жыццё». Са жніўня 1966 года друкавалася як орган Навагрудскага райкама КПБ, раённага і гарадскога Саветаў дэпутатаў працоўных (Саветы народных дэпутатаў з 1977) Гродзенскай вобласці. Крыніцы

Спасылкі Сайт газеты

Катэгорыя:Газеты паводле алфавіта Катэгорыя:Газеты Беларусі на рускай мове Катэгорыя:Газеты Беларусі на беларускай мове Катэгорыя:Культура Навагрудка Катэгорыя:Культура Навагрудскага раёна Катэгорыя:Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1939 годзе Катэгорыя:1939 год у Заходняй Беларусі