Эміль Вікенцьевіч Змачынскі (, в. Падзернае, Мінская губерня — , Краснаярскі край, СССР) — беларускі вучоны-хімік. Кандыдат хімічных навук (1915).
Біяграфія Стваральнік і першы загадчык кафедры фармпрэпаратаў, загадчык кафедры арганічнай хіміі Пермскага ўніверсітэта (1925—1928). Загадчык кафедры агульнай і неарганічнай хіміі (1928—1937), стваральнік і першы дэкан хімічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1931, пасля 1934—1936).
Рэпрэсаваны. Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны ў 1957 годзе.
Аўтар прац у галіне неарганічнай хіміі, праблем развіцця хімічнай прамысловасці, даследаванняў беларускага торфу.
Бібліяграфія Хімізацыя народнай гаспадаркі БССР / Э. В. Змачынскі і М. С. Савіцкі; пад рэдакцыяй В. С. Натансона. — Менск, 1930.
Катэгорыя:Пасмяротна рэабілітаваныя ў СССР Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Хімікі Беларусі Катэгорыя:Дэканы хімічнага факультэта БДУ Катэгорыя:Хімікі СССР Катэгорыя:Нарадзіліся ў Стаўбцоўскім раёне Катэгорыя:Хімікі Расійскай імперыі