Уладзімір Іосіфавіч Дзяшко (нар. ) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь (2021)Дешко Владимир Иосифович .

Біяграфія

Нарадзіўся ў Пінскім раёне. Скончыў Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут па спецыяльнасці «Прамысловае і цывільнае будаўніцтва». Працоўную дзейнасць пачаў у 1979 годзе. Працаваў майстрам СУ № 85, прарабам, галоўным інжынерам вытворчага аб’яднання «Гроднапрамбуд».

З 1987 па 2000 гады быў дырэктарам ААТ «Гроднапрамбуд». З 2000 па 2002 гады быў намеснікам міністра архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь.

У 2002—2011 гадах — дырэктар абласнога унітарнага праектнага прадпрыемства «Інстытут „Гроднаграмадзянпраект“». З 2011 года — намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама. У жніўні 2022 года пайшоў у адстаўку з пасады намесніка старшыні аблвыканкама, а ў верасні зноў быў прызначаны дырэктарам «Гроднаграмадзянпраекта»ДЕШКО ВНОВЬ НАЗНАЧЕН ДИРЕКТОРОМ «ГРОДНОГРАЖДАНПРОЕКТА», КОТОРЫМ РАНЕЕ РУКОВОДИЛ 9 ЛЕТ .

У красавіку 2024 года быў выбраны дэлегатам на Усебеларускі народны сход 7-га склікання ад Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў.

Крыніцы

Катэгорыя:Будаўнікі Беларусі Катэгорыя:Будаўнікі СССР Катэгорыя:Намеснікі міністра архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Намеснікі старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Катэгорыя:Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 7-га склікання