Кацярына Мікалаеўна Панамарова — беларуская ўрач-неўролаг. Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь (1999), кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт, дзяржаўны медыка-судовы эксперт-неўролагЕкатерина Пономарева. Врач, наставница, ученый .

Біяграфія

Нарадзілася ў Мінусінску Краснаярскага края. З адзнакай скончыла Томскі медінстытут, клінічную ардынатуру ў Цэнтральным інстытуце ўдасканалення ўрачоў у Маскве. На працягу 25 гадоў займалася неўралогіяй у Сібіры. Многія з яе вучняў, падрыхтаваных на кафедры нервовых хвароб Новасібірскага дзяржаўнага медінстытута, пасля сталі знакамітымі неўролагамі як у Расіі, так і ў іншых краінах.

У Мінск Кацярына Мікалаеўна пераехала ў 1980 годзе ўслед за мужам. Доўгі час кіравала неўралагічным аддзелам НДІ неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі. Заснавала і ўзначальвала міястэнічны цэнтр на базе 5-й ГКБ.

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Краснаярскім краі Катэгорыя:Неўролагі Беларусі Катэгорыя:Неўролагі Расіі Катэгорыя:Неўролагі СССР