Аляксандр Навумавіч Аміто́н (, г. Варшава — ) — савецкі скрыпач і педагог. Заслужаны артыст БССР (1940). Прафесар (1947).

Біяграфія Нарадзіўся ў Варшаве ў сям’і краўца Навума Восіпавіча Амітона і Фрэйды Барысаўны, якія паходзілі з сем’яў варшаўскіх яўрэяў ашкеназаў. Апроч ідыш, у сям’і размаўлялі па-польску, і пры нараджэнні хлопчык атрымаў імя Олюш. У 1911 годзе сям’я пераехала ў Марыупаль, асцерагаючыся Першай сусветнай вайны, а пазней — у 1924 годзе — у Маскву.

Вучыўся ў Маскве ў Музычнай школе імя Гнесіных. У 1935 скончыў Маскоўскую кансерваторыю і аспірантуру пры ёй у 1937. Член КПСС з 1940 года. У 1937—1941 і 1944—1951 гг. выкладаў і быў дэканам струннага факультэта Беларускай кансерваторыі. У 1940 загадчык кафедры струнных інструментаў, а ў 1951 — прафесар кансерваторыі.

Як скрыпач-саліст і ансамбліст шмат выступаў у канцэртах, меў у рэпертуары і творы беларускіх кампазітараў.

Са студзеня па кастрычнік 1943 г. выкладаў у Саратаўскай кансерваторыі.

У 1951—1957 прафесар Бакінскай кансерваторыі, затым загадваў кафедрай струнных інструментаў у Новасібірскай кансерваторыі. З 1967 г — першы загадчык кафедры струнных інструментаў Растоўскага музычна-педагагічнага інстытута.

Узнагароды Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу скрыпачоў, віяланчэлістаў і піяністаў (1937—1938).

Літаратура

Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты СССР Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі Бакінскай музычнай акадэміі