Абрам Іосіфавіч Лур’е (, Бабруйск, Магілёўская вобласць — ) — беларускі эканаміст, спецыяліст у галіне эканамічнай тэорыі. Прафесар (1930).
Біяграфія Нарадзіўся 21 снежня 1895 года ў Бабруйску.
Скончыў у 1918 годзе юрыдычны факультэт Кіеўскага ўніверсітэта.
Працаваў у 1918—1919 гадах загадчыкам аддзела адукацыі ў Бабруйскім павятовым выканаўчым камітэце, у 1921 годзе — загадчыкам арганізацыйнага аддзела Крымскага абласнога камітэта РКП(б), у 1922 годзе — загадчыкам аддзела ЦК КП(б)Б, у 1921—1924 гадах загадчыкам вучэбнай часці Цэнтральнай савецка-партыйнай школы Беларусі, у 1925—1932 гадах загадчыкам кафедры палітэканоміі Камуністычнага ўніверсітэта Беларусі, у 1932—1938 гадах загадчыкам кафедры палітэканоміі Вышэйшай камуністычнай сельскагаспадарчай школы Беларусі.
У 1925—1941 гадах быў загадчыкам кафедры палітэканоміі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. У 1941—1943 гадах загадчык кафедры марксізму-ленінізму ў Чувашскім педагагічным інстытуце, у 1943—1948 гадах ізноў у БДУ.
Навуковыя інтарэсы: тэорыя грошай; эканамічнае вучэнне К. Маркса; сацыялістычная індустрыялізацыя; картачная сістэма размеркавання асноўных прадуктаў харчавання і непрадуктовых тавараў; эканамічная адукацыя.
Памёр 19 сакавіка 1948 года. Пахаваны ў Мінску на Вайсковых могілках.
Бібліяграфія Палітычная эканомія : вучэбна-метадычны дапаможнік для завочнага навучання і самаадукацыі партактыву. № 2. [Тэорыя грошай Маркса / курс вядзе Лур’е]. — Менск [Мінск], 1931.
Літаратура
Лурье Абрам Иосифович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2021. — Т. 6 : Могилевская область : в 2 кн., кн. 2. — С. 27. Лур’е Абрам Іосіфавіч // Навуковыя работнікі БССР [Машынапіс]. — Менск [Мінск], 1936. — С. 115. Лур’е Абрам Іосіфавіч // Памяць : Бабруйск. — Мінск, 1995. — С. 723. Лурье Абрам Иосифович // Вклад ученых БГУ в развитие экономического образования и экономической мысли Беларуси / Т. И. Адамович [и др.]. — Минск, 2002. — С. 190.
Катэгорыя:Эканамісты СССР Катэгорыя:Эканамісты Беларусі Катэгорыя:Дзяржаўныя дзеячы БССР