Сува́лкі (, ) — горад на правах павета ў Падляскім ваяводстве Польшчы, адміністрацыйны цэнтр Сувальскага павета. Стаіць на рацэ Чорная Ганча.
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае Першы пісьмовы ўспамін пра Сувалкі датуецца 1688 годам. У гэты час яны ўваходзілі ў склад Гарадзенскага павета Троцкага ваяводства і знаходзіліся ў валоданні ордэна камедулаў. Ордэн атрымаў каралеўскія наданні ў 1667 годзе і засяляў падначаленыя сабе землі жыхарамі Падляшша і мазурамі.
26 красавіка 1710 года кароль і вялікі князь Аўгуст Моцны выдаў прывілей на заснаванне горада ў Сувалках. У 1720 годзе горад атрымаў Магдэбургскае права і герб: тры пагоркі, сярэдні вянчае крыж з надзетай на яго каронай, з бакоў пагоркаў выявы Святога Рамуальда і Святога Роха С. 239.. Таксама мяшчане атрымалі дазвол на штотыднёвыя таргі і 4 кірмашы на год.
Пад уладай Расійскай імперыі У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Сувалкі апынуліся ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкім мірным дагаворам — у складзе Расійскай імперыі, дзе ў 1816 годзе сталі сталіцай ваяводства Царства Польскага (з 1867 года — цэнтрам губерні).
На 1800 год у Сувалках было 214 будынкаў, на 1827 год — 235. На 1857 год у месце было 152 мураваныя і 797 драўляных будынкаў. У канцы XIX ст. у Сувалках дзейнічалі касцёл, царква, збор евангеліскі і малітоўны дом, працавалі 2 гімназіі для хлопчыкаў і дзяўчынак і 3 пачатковыя школы, шпіталі — хрысціянскі, іўдзейскі і вайсковы, дзе аказвалася дапамога хворым і нямоглым, прытулак для бедных.
Найноўшы час У 1915—1918 гг. падчас І сусветнай вайны Сувалкі акупіраваны германскімі войскамі, былі цэнтрам адміністрацыйнай акругі ў складзе Обер-Ост. 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай I з’езду КП(б) Беларусі Сувалкі ўключаліся ў склад Беларускай ССР С. 20.. Але немцы не пакінулі Сувалшчыну пасля паражэння Германіі ў вайне, у той жа час ствараліся літоўскія і польскія ўзброеныя фарміраванні, адбываліся ваенныя сутычкі. 1 верасня 1919 года горад занялі польскія войскіdzieje.pl.
Пасля Польска-савецкай вайны (1919—1921) згодна з Рыжскім мірным дагаворам Сувалкі ўвайшлі ў склад міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам павета Беластоцкага ваяводства.
У часы Другой сусветнай вайны з верасня 1939 да 1945 года Сувалкі знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Рэйха.
У 1975—1999 гадах Сувалкі былі цэнтрам Сувалкаўскага ваяводства ПольшчыGłówny Urząd Statystyczny. Baza Demografia. Ludność. Stan, ruch naturalny i wędrówki ludności w I kwartale 2014 r., stan na 31.03.2014. .
Насельніцтва XVIII стагоддзе: 1800 год — 1184 чал. XIX стагоддзе: 1827 год — 2116 чал.; 1857 год — 11 273 чал.Chlebowski B. Suwałki // S. 612. XXI стагоддзе: 2001 год — каля 70 тыс. чал.; 2017 год — 69 554 чал.
Славутасці Забудова гістарычная (XIX—XX стагоддзі; фрагменты) Збор евангелісцкі (1838—1841) Касцёл Святога Аляксандра (1825) Могілкі: каталіцкія, мусульманскія, праваслаўныя, іўдзейскія, евангелісцкія Ратуша (1844) Царква Аляксандра Неўскага (1900; мураўёўка, перабудаваная пад касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла) Царква Прачыстай Багародзіцы (1838—1840; цяпер касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса) Царква Усіх Святых (1892) Чыгуначная станцыя (1896)
Страчаная спадчына Сінагога Вялікая (1821)
Галерэя
Вядомыя асобы Анджэй Вайда (1926—2016) — выбітны польскі тэатральны дзеяч і кінарэжысёр Марыя Канапніцкая (1842—1910) — польская пісьменніца, паэтэса, перакладчыца Міхал Мілеўскі (1875—1935) — брыгадны генерал Войска Польскага Генрык Мінкевіч (1880—1940) — генерал дывізіі Войска Польскага, першы камандзір Корпуса аховы памежжа
Гарады-пабрацімы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Афіцыйная старонка