Казарма — будынак у гістарычным цэнтры Брэста, размешчаны па вуліцы Леніна, 25. Казарма пабудавана ў 1840-я гг. з чырвонай цэглы для гарнізона крэпасці. У наш час жылы дом.

Архітэктура

Помнік так званай «цаглянай архітэктуры». Аднапавярховы прамавугольны ў плане цагляны будынак з вальмавым дахам, нізкім цокалем і дваровымі прыбудовамі-тамбурамі. Плоскасць галоўнага выцягнутага ўздоўж вуліцы фасада рытмічна члянёная 13 аконнымі і дзвярнымі праёмамі з клінчатымі лучковымі перамычкамі. Архітэктурна-дэкаратыўная выразнасць дасягаецца майстэрскай цаглянай муроўкай падаконных і завяршальнага карнізаў, вуглавых лапатак, ніш. Секцыйная планіроўка часткова зменена, памяшканні звязаны калідорам з 2 уваходнымі вестыбюлямі.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Гістарычны цэнтр Брэста Катэгорыя:1840-я ў Брэсце Катэгорыя:З’явіліся ў 1840-я гады Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў цагляным стылі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Брэста Катэгорыя:Вуліца Леніна (Брэст)