Жан-Франсуа Лесюёр (), таксама Лесюэр (, маёнтак Друка-Плесель каля Абвіля — , ) — французскі кампазітар і музыказнаўца, дырыжор, музычны крытык і музычны педагог, прафесар парыжскай кансерваторыі, аўтар опер і духоўных твораў.

Біяграфія У дзяцінстве быў царкоўным пеўчым спачатку ў Абвіле, затым у Ам’ене. Працаваў харавым дырыжорам у Дыжоне, Ле-Мане і Туры; з 1786 года ўзначальваў капэлу Сабору Парыжскай Божай Маці. З 1793 года прафесар, затым інспектар Нацыянальнага музычнага інстытута (з 1795 — кансерваторыя). У 1790-я гады Лесюёр звярнуўся да опернага жанру. У гады Вялікай французскай рэвалюцыі стварыў шэраг харавых песень і гімнаў для масавых свят, у тым ліку «Песня трыумфаў Французскай рэспублікі». У перыяд консульства Напалеона быў прызначаны прыдворным капельмайстрам. У 1818 годзе вярнуўся ў кансерваторыю. Сярод вучняў — Г. Берліёз, Ш. Гуно, А. Тама і А. Мармантэль. Пахаваны на могілках Пер-Лашэз (участак 11).

Катэгорыя:Кампазітары Францыі XIX стагоддзя Катэгорыя:Кампазітары XVIII стагоддзя Катэгорыя:Музыказнаўцы Францыі Катэгорыя:Дырыжоры Францыі Катэгорыя:Дырыжоры XIX стагоддзя Катэгорыя:Музычныя педагогі XVIII стагоддзя Катэгорыя:Музычныя педагогі XIX стагоддзя Катэгорыя:Музычныя педагогі Францыі Катэгорыя:Музычныя крытыкі Францыі Катэгорыя:Оперныя кампазітары Францыі XIX стагоддзя