«Грамабоі*» або «Грамавержцы*» () — амерыканскі супергеройскі фільм, заснаваны на аднайменнай камандзе Marvel Comics. Вытворчасць кампаніі Marvel Studios, а распаўсюджваннем займаецца Walt Disney Studios Motion Pictures. З’яўляецца 36-й па ліку стужкай у медыяфраншызе «Кінематаграфічны сусвет Marvel» (КСМ).
Рэжысёрам фільма выступіў Джэйк Шрэер, а сцэнарыстамі — Эрык Пірсан і Джаана Кала.
Прэм’ера «Грамабояў*» адбылася 22 красавіка 2025 года ў кінатэатры Empire Leicester Square у Лондане, а ў ЗША фільм выйшаў 2 мая як заключная стужка Пятай фазы КВМ. Крытыкі сустрэлі карціну станоўчымі водгукамі.
Акторскі склад Себасціян Стэн — Джэймс «Бакі» Барнс / Зімні салдат / Белы Воўк:Суперсалдат, лепшы сябар Стыва Роджэрса. Ганна Джон-Кеймэн — Эйва Стар / Прывід:Жанчына з малекулярнай нестабільнасцю, якая можа праходзіць скрозь сцены. Уаят Расэл — Джон Уокер / Агент ЗША:Суперсалдат, некаторы час з’яўляўся Капітанам Амеріка, аднак потым з ганьбай звольнены. Джулія Луі-Дрэйфус — Валянціна Алегра дэ Фантэйн Флорэнс П’ю — Алена Белова / Чорная ўдава:Сястра Наташы Романаф, будучы лідар «Грамабояў», навучаная ў чырвоным пакоі, была Чырвонай удавой. Дэвід Харбар — Аляксей Шастакоў / Чырвоны вартавы:Расійскі суперсалдат, аналаг Капітана Амеріка, бацька Наташы і Алены. Вольга Курыленка — Антонія Дрэйкава / Таскмайстар:Жанчына, якая раней знаходзілася пад кантролем свайго бацькі Генерала Дрэйкава, для выканання заданняў Чырвонага пакоя. Харысан Форд — Тадэус «Грамабой» Рос
Заўвагі
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы ЗША 2025 года Катэгорыя:Фантастычныя фільмы 2025 года Катэгорыя:Фантастычныя фільмы ЗША Катэгорыя:Фільмы пра супергерояў Катэгорыя:Фантастычныя баевікі