Генадзь Гайдук (нар. , Слабада, Чэрвеньскі раён, Мінская вобласць) — беларускі тэатральны акцёр.
Біяграфія З 1977 па 1979 гады навучаўся ў Гродзенскім культурна-асветніцкім вучылішчы. З 1980 па 1984 гады навучаўся ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце. З 1984 года працуе ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа.
Ролі Шагал («Шагал… Шагал…» паводле п’есы У. Драздова «Прамы вагон да Парыжа з усімі перасадкамі») Айбаліт («Доктар Айбаліт» па матывах кінасцэнарыя В. Карастылёва, Р. Быкава «Айбаліт-66») Зюзя-Зімавіца («Вядзьмарка і Дыназаўрык» А. Якімовіча) Пата Дулі («Каралева прыгажосці з Лінэна» М. Мак-Донаха) Благае («Доктар філасофіі» Б. Нушыча) Турын, слуга Лісэа («Дурнічка» Лопэ дэ Вегі) Іван Іванавіч Нюхін («Смешныя людзі» па аднаактовых п’есах А.Чэхава «Пра шкоду тытуню», «Юбілей», «Прапанова») мужчына Мамі («Восем закаханых жанчын» Р. Тама) Шлёма («Сымон-музыка» паводле аднайменнай паэмы Якуба Коласа) Дзед («Бальніца на краі свету» Х. Бойчава) Ягор Севяр’янавіч («Яшчэ раз пра каханне» паводле апавяданняў В. Шукшына («Сцёпкава каханне») дзядзька Ягор («Яшчэ раз пра каханне» паводле апавяданняў В. Шукшына («Бяспальцы») Міністр («Кот у ботах» А. Замкоўскага паводле Шарля Пэро) Дзядуля, Цесць («Дом на мяжы» па п’есах С. Мрожака «Караль» і «Дом на мяжы») Флойд Шпінэль («Каханне і падаткі» па п’есе Уільяма Ван Зандта і Джэйн Мілмар «Секс, каханне і падаткі») Стары-стары сеньёр з вялізнымі крыламі («Стары-стары сеньёр з вялізнымі крыламі» А. Курэйчыка) Гары Трэвар, Баптыста («Цалуй мяне, Кэт!» паводле лібрэта С. і Б. Співак) Мацей («Несцерка» В.Вольскага) Бацька Олівера («Гісторыя кахання» паводле аднайменнай аповесці Э. Сігала)
Узнагароды 2001 — Грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. 2006 — нагрудны знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі». 2012 — медаль Францыска Скарыны. 2016 — Падзяка Міністра культуры Рэспублікі Беларусь.
Катэгорыя:Акцёры тэатра СССР Катэгорыя:Акцёры тэатра Беларусі