Сяргей Уладзіміравіч Губкін () — беларускі ўрач-тэрапеўт. Член-карэспандэнт НАН Беларусі (2021), доктар медыцынскіх навук (2008)Губкин Сергей Владимирович .
Біяграфія Нарадзіўся 21 красавіка 1963 года ў Свярдлоўску (РСФСР) у сям’і вайскоўца. У 1986 годзе скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут.
Пасля завяршэння інтэрнатуры працаваў урачом цэхавай паліклінікі мінскага завода імя Арджанікідзэ. У 1989 годзе паступіў у аспірантуру Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. З 1992 года працаваў асістэнтам, з 2003 года — дацэнтам 2-й кафедры ўнутраных хвароб гэтага інстытута. З 2008 года працуе на 3-й кафедры ўнутраных хвароб (кафедра кардыялогіі і ўнутраных хвароб): з моманту яе заснавання працаваў дацэнтам, затым — прафесарам. У розны час быў адказны за навуковую працу, студэнцкі навуковы гурток на 3-й кафедры ўнутраных хвароб. Прайшоў навучанне ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па ідэалагічнай рабоце, атрымаў пасведчанне аб павышэнні кваліфікацыі. Узначальваў першасную арганізацыю РГА «Белая Русь» БДМУ з 2010 па 2018 год.
Са студзеня 2015 года па жнівень 2018 года быў першым прарэктарам Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
З верасня 2018 года па верасень 2023 годаНавука. — 2023. — 19 верасня. — С. 6 — дырэктар Інстытута фізіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Вядзе клінічную і педагагічную работу на кафедры кардыялогіі і ўнутраных хвароб БДМУ.
Навуковая дзейнасць У 2014 годзе зацверджаны ў склад Камісіі па пытаннях дзяржаўнай навукова-тэхнічнай палітыкі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 жніўня 2014 г. № 832 са зменамі, унесенымі пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 11 снежня 2019 г. № 854. Старшыня дзяржаўнага экспертнага савета «Медычныя навукі і тэхналогіі» з’яўляецца навуковым кіраўніком навуковых напрамкаў, якія ажыццяўляюцца ў рамках навукова-практычнага ўзаемадзеяння Інстытута фізіялогіі з вытворчымі і медыцынскімі цэнтрамі краіны.
Апублікаваў 190 работ, у тым ліку 4 манаграфіі, 1 практыкум для клінічных лекцый, 87 артыкулы ў навуковых часопісах, 35 у зборніках, якія рэцэнзуюцца, 46 тэзісаў дакладаў на канферэнцыях, 17 работ апублікаваны за мяжой на замежных мовах. Атрымаў 16 патэнтаў на вынаходніцтвы і карысныя мадэлі, напісаў 6 вучэбна-метадычных дапаможнікаў. Распрацаваў інструкцыю на метад біяпсіі печані пад УГД-кантролем.
Уваходзіць у склад Навуковага савета па вірусалогіі Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук.
З’яўляецца старшынёй атэстацыйнай камісіі Камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама і старшынёй дзяржаўнага экспертнага савета «Медычныя навукі і тэхналогіі», уваходзіць у склад рэдакцыйных саветаў і рэдкалегій аўтарытэтных часопісаў «Даклады НАН Беларусі», «Неадкладная кардыялогія», «Навіны медыка-біялагічных навук».
Бібліяграфія Хроническая инфекция, обусловленная вирусом гепатита С, и патология печени при ревматических заболеваниях : диссертация на соискание ученой степени доктора медицинских наук : 14.00.05 : защищена 26.06.08 : утверждена 19.11.08 / Губкин Сергей Владимирович. — Минск, 2008. (26Н//1550(039)) Губкин, С. В. Атеросклероз. Ишемическая болезнь сердца. Стенокардия. — Мн., 2004 Кардиология / С. В. Губкин. — Минск : Технопринт, 2004. — 207 с. HCV-инфекция и патология печени при ревматических заболеваниях / С. В. Губкин. — Минск : Тэхналогія, 2007. — 170 с. Сцинтиграфия в ревматологической практике / С. В. Губкин. — Минск : УП «Технопринт», 2004. — 57 с. Атлас термограмм в ревматологии / С. В. Губкин. — Минск : УП «Технопринт», 2002. — 115 с.
Крыніцы
Спасылкі Член-корреспондент Губкин Сергей Владимирович
Катэгорыя:Тэрапеўты СССР Катэгорыя:Тэрапеўты Беларусі