Іна Міхайлаўна Прышчэпа (нар. , Віцебск) — беларускі фізіёлаг. Доктар біялагічных навук (1997), прафесар (2003).
Біяграфія Скончыла Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя С. М. Кірава (спецыяльнасць «Біялогія. Хімія», 1978), Інстытут фізіялогіі АН БССР (аспірантура, 1986).
Працавала ў Інстытуце фізіялогіі АН Беларусі (з 1986), Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П. М. Машэрава (з 1989, біялагічны факультэт, кафедра анатоміі і фізіялогіі, прафесар, у 1998—2009 — загадчык кафедры, з 2009 — прарэктар па навуковай рабоце).
Навуковыя інтарэсы: фізіялогія; імуналогія; алергалогія; экалогія чалавека.
Узнагароды Нагрудны знак «Выдатнік адукацыі» (2010), Ганаровая грамата Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага ўніверсітэта імя А. Д. Сахарава (Мінск, 2011).
Бібліяграфія Роль факторов внешней среды в возникновении и течении бронхиальной астмы и хронического бронхита в различных регионах Республики Беларусь : автореферат диссертации … доктора биологических наук : 14.00.36 / Прищепа Инна Михайловна. — Москва, 1997.
Літаратура Прищепа Инна Михайловна // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2010. — Т. 2 : Витебская область : в 2 кн., кн. 2. — С. 374.
Катэгорыя:Фізіёлагі СССР Катэгорыя:Фізіёлагі Беларусі