ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Лідсельмаш» — прамысловае прадпрыемства ў горадзе Ліда Гродзенскай вобласці Беларусі.

Член Рэспубліканскага саюза будаўнікоў.

Гісторыя Прадпрыемства заснавана ў 1901 годзе як чыгуналіцейны завод, дзе была наладжана вытворчасць сельскагаспадарчага інвентара і простых сельскагаспадарчых машын для коннай цягі (малатарні, каранярэзкі, сячкарні, плугі і інш.). У час Вялікай Айчыннай вайны завод быў разбураны. Адноўлены ў 1944 годзе. У 1948 годзе прадпрыемства атрымала статус Лідскага завода сельскагаспадарчага машынабудавання«Лидсельмаш»: в будущее с новыми технологиями // Часопіс «Директор». У 1950 годзе выпускаў дыскавыя бароны, кустарэзы, веялкі-сарціроўкі, касілкі-здрабняльнікі, бульбакапалкі і інш. У 1960—1968 гадах прайшла рэканструкцыя прадпрыемства. У лістападзеАфіцыйны сайт 2012 года завод пераўтвораны ў адкрытае акцыянернае таварыства «Кіруючая кампанія холдынгу «Лідсельмаш». На гэты час у яго склад уваходзілі прадпрыемствы ААТ «Лідаграпраммаш», ААТ «Мазырсельмаш», ААТ «Ваўкавыскі машынабудаўнічы завод», ААТ «Ваўкавыскі завод дахавых і будаўніча-аздобных машын (КСОМ)», ААТ «Завод «Мінскаграпраммаш».

Спорт У 2007—2019 гадах пры прадпрыемстве існаваў міні-футбольны клуб «Лідсельмаш».

Літаратура

Спасылкі Афіцыйны сайт Холдинг «Лидсельмаш» // Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь Алексей ВЛАДИМИРОВ «Лидсельмаш»: в будущее с новыми технологиями // Часопіс «Директор» № 7 (253) — ліпень 2020.

Катэгорыя:Прадпрыемствы Ліды Катэгорыя:Прадпрыемствы СССР Катэгорыя:Савецкая вуліца (Ліда) Катэгорыя:Вытворцы сельскагаспадарчай тэхнікі Катэгорыя:Машынабудаўнічыя кампаніі Беларусі Катэгорыя:1901 год у Беларусі