Этнаграфічны музей () — музей, які знаходзіцца ў Познані, Польшча. Этнаграфічны музей — філіял пазнаньскага Нацыянальнага музея.
Гісторыя Музей размешчаны ў будынку былой масонскай ложы, якая была пабудавана ў пачатку XIX стагоддзя. У музеі экспануюцца матэрыялы, звязаныя з этнаграфічнай культурай Вялікай Польшчы. У музеі дзейнічае пастаянная выстаўка «Народнае мастацтва Вялікай Польшчы», якая экспануе этнаграфічныя матэрыялы ХІХ—ХХ стагоддзяў. У музеі ёсць аддзелы, прысвечаныя азіяцкай, лацінаамерыканскай і афрыканскай этнаграфіі.
Катэгорыя:З’явіліся ў 1911 годзе Катэгорыя:Этнаграфічныя музеі Польшчы Катэгорыя:Музеі Познані