Іосіф Дзмітрыевіч Чарнышэнка (, с. Кавалёўка, Грабёнкаўскі раён, Палтаўская вобласць, Украіна — ) — педагог, спецыяліст у галіне тэорыі і практыкі працоўнага выхавання школьнікаў. Доктар педагагічных навук (1978), прафесар (1978). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія Скончыў Благавешчанскае педагагічнае вучылішча (1942), Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя С. М. Кірава (філалагічнае аддзяленне, 1950; гістарычнае аддзяленне, 1953), Навукова-даследчы інстытут тэорыі і гісторыі педагогікі, г. Масква (аспірантура, 1965).

Працаваў у Суражскай СШ, Віцебская вобласць (з 1946, настаўнік чарчэння і малявання); СШ № 6 і № 18 г. Віцебска (з 1949, настаўнік чарчэння, малявання і гісторыі); Школе рабочай моладзі № 5 г. Віцебска (1953—1955, дырэктар); СШ № 15 г. Віцебска (1955—1966, дырэктар); Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П. М. Машэрава (1966—1995; кафедра педагогікі, у 1969—1982 — загадчык кафедры, з 1978 — прафесар), адначасова з 1982 года — загадчык лабараторыі Навукова-даследчага інстытута працоўнага навучання і прафесійнай арыентацыі АПН СССР.

Навуковыя інтарэсы: удасканаленне працоўнага выхавання навучэнцаў агульнаадукацыйных школ як у вучэбнай, так і пазакласнай рабоце.

Узнагароды Званне «Заслужаны работнік вышэйшай школы Беларускай ССР» (1984), Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР, знакі «Выдатнік народнай асветы» СССР (1960) і БССР (1978), ордэн Айчыннай вайны, медалі «За перамогу над Японіяй» і інш.

Літаратура

Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2011. — Т. 2, кн. 2. — С. 590. Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 531.

Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Педагогі СССР Катэгорыя:Педагогі Беларусі