Дуглас Уорэн Дайманд (; ) — амерыканскі эканаміст, ганаровы прафесар кафедры фінансаў імя Мертана Мілера Школы бізнесу імя Бут пры Чыкагскім універсітэце, прэзідэнт Амерыканскай фінансавай асацыяцыі ў 2003 годзе, суаўтар мадэлі Дайманда — Дзібвіга.

Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (2017). Лаўрэат прэміі па эканоміцы імя Альфрэда Нобеля (2022)Press release: The Prize in Economic Sciences 2022.

Біяграфія Дуглас нарадзіўся ў кастрычніку 1953 года.

Дайманд скончыў у 1975 годзе Браўнаўскі ўніверсітэт і атрымаў ступень бакалаўра па эканоміцы, стаўшы членам ганаровага таварыства Фі Бэта Капа. Ступень магістра мастацтваў па эканоміцы атрымаў у 1976 годзе ў Ельскім універсітэце, там жа ў 1977 годзе абараніў ступень магістра філасофіі па эканоміцы. Доктарскую ступень па эканоміцы атрымаў у 1980 годзе ў Ельскім універсітэце.

У 1972—1977 гадах прымаў удзел у даследчых праектах. Выкладчыцкую дзейнасць пачаў у 1977—1978 гадах на пасадзе выкладчыка эканомікі на факультэце эканомікі ў Ельскім універсітэце. У 1979 годзе стаў выкладчыкам, у 1980—1983 гадах быў асістэнтам прафесара, у 1983—1986 гадах асацыяваным прафесарам, а ў 1986 годзе заняў пасаду поўнага прафесара фінансаў у Школе бізнесу імя Бута пры Чыкагскім універсітэце. У 1987—1988 гадах быў поўным прафесарам фінансаў у Ельскай школе арганізацыі і кіравання. У 1988—1993 гадах працягнуў выкладанне на пасадзе поўнага прафесара фінансаў у Школе бізнесу імя Бут пры Чыкагскім універсітэце. У 1993—2000 гадах стаў прафесарам фінансаў кафедры імя Тэадора Янтэма, а з 2000 года з’яўляецца ганаровым прафесарам фінансаў кафедры імя Мертана Мілера ў Школе бізнесу імя Бута пры Чыкагскім універсітэце.

Таксама з’яўляўся запрошаным выкладчыкам на факультэце эканомікі ў Браўнаўскім універсітэце у 1983 годзе, запрошаным прафесарам фінансаў у Ганконгскімім універсітэце навукі і тэхналогіі ў 1997 годзе, запрошаным выкладчыкам у Банку Японіі ў 1999 годзе, запрошаным прафесарам фінансавай эканомікі ў школе менеджменту MIT Sloan у 2015—2016 гадах. Быў судырэктарам Цэнтра даследаванняў па фінансах імя Фамы — Мілера пры Школе бізнесу імя Бута ў 2010—2014 гадах.

Раней з’яўляўся рэдактарам часопіса The Journal of Business у 1988—2001 гадах, памочнікам рэдактара часопіса The Journal of Finance у 1988—1996 гадах і 2000—2003 гадах, замежным рэдактарам The Review of Economic Studies у 1993—1997 гадах, памочнікам рэдактара часопіса Journal of Banking and Finance у 1995—2001 гадах, членам рэдкалегіі часопіса «Journal of Financial Intermediation» у 1989—1993 гадах. Быў членам савета дырэктараў у 1988—1990 гадах і ў 1999—2004 гадах, і прэзідэнтам у 2003 годзе Амерыканскай фінансавай асацыяцыі.

З’яўляецца навуковым супрацоўнікам Нацыянальнага бюро эканамічных даследаванняў з 1999 года, памочнікам рэдактара часопіса «Journal of Financial Services Research» з 1993 года, членам рэдкалегіі часопіса «Journal of Financial Intermediation» з 2014 года, членам савета дырэктараў Цэнтра даследаванняў цэн каштоўных папер з 1994 года, кансультантам Федэральнага рэзервовага банка Рычманда з 1990 года, кансультантам Федэральнага рэзервовага банка Чыкага з 2012 года, членам эканаметрычнага таварыства з 1990 года, членам асацыяцыі фінансавага менеджменту з 2010 года, членам таварыства развіцця эканамічнай тэорыі з 2016 года, прэзідэнтам Заходняй фінансавай асацыяцыі ў 2001—2002 гадах.

Уклад у навуку Дуглас Дайманд вядомы як суаўтар мадэлі Дайманда — Дзібвіга.

Узнагароды За свае дасягненні ў галіне эканомікі быў ганараваны шэрагам узнагарод:

1984 — Стыпендыя Batterymarch, 1987 — чатырохгадовы грант ад Нацыянальнага навуковага фонду, 1989 — грант інстытута фінансаў Гранта пры Універсітэце Юты, 1999—2016 — гранты ад Нацыянальнага навуковага фонду, 2001 — прыз Брэтла ад часопіса The Journal of Finance за найлепшы артыкул па карпаратыўных фінансах, 2003 — прэзідэнт Амерыканскай фінансавай асацыяцыі, 2012 — прэмія Морган Стэнлі ад Амерыканскай фінансавай асацыяцыі за выбітныя дасягненні ў галіне фінансаў, 2013 — ганаровы доктар (Honoris causa) Цюрыхскага ўніверсітэта, 2015 — прыз Брэтла ад часопіса The Journal of Finance за найлепшы артыкул па карпаратыўных фінансах, 2015 — прэмія MSRI ад CME Group за інавацыйныя колькасныя прыкладанні. 2022 — прэмія па эканоміцы імя Альфрэда Нобеля.

Сям’я Дуглас Дайманд жанаты і мае двух дзяцей.

Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з ЗША Катэгорыя:Выкладчыкі Чыкагскага ўніверсітэта Катэгорыя:Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па эканоміцы Катэгорыя:Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук Катэгорыя:Эканамісты ЗША