Эдмунд Георг Герман (Іезекііль) Ландау (; ,  — , ) — нямецкі матэматык, які ўнёс істотны ўклад у тэорыю лікаў.

Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і паспяховага берлінскага ўрача яўрэйскага паходжання, прафесара Леапольда Ландау (1848—1920), маці Ёхана Якобі паходзіла з вядомага банкірскага дома Якобі. Да 16 гадоў вучыўся ў берлінскай Французскай гімназіі (Collège Français), якую паспяхова скончыў на 2 гады раней, чым трэба.

У 1899 годзе пад кіраўніцтвам Фрабеніуса падрыхтаваў і абараніў дысертацыю па тэорыі лікаў, пасля чаго прыняты дацэнтам у Берлінскі ўніверсітэт. У гэтыя ж гады выпусціў 2 зборнікі матэматычных галаваломак, звязаных з шахматамі.

У 1901 годзе абараніў доктарскую (habilitation thesis) аб шэрагах Дзірыхле ў аналітычнай тэорыі лікаў. У 1905 годзе ажаніўся з Мар’янай Эрліх, дачкой нобелеўскага лаўрэата Паўля Эрліха.

У 1909 годзе, пасля смерці Мінкоўскага, заняў яго кафедру і становіцца прафесарам матэматыкі Гётынгенскага ўніверсітэта. Тут ён працаваў да 1934 года, калі нацысты пачалі кампанію чысткі ўніверсітэта ад «неарыйскіх элементаў».

У канцы 1920-х гадоў наведаў Палесціну. Быў абраны прафесарам Яўрэйскага ўніверсітэта ў Іерусаліме, удзельнічаў у заснаванні там Інстытута матэматыкі, прачытаў там першы курс лекцый на іўрыце.

У 1934 годзе пад ціскам нацыстаў Ландау быў змушаны сысці ў адстаўку. Ён не захацеў пакінуць Германію і працягваў жыць у Берліне. З 1935 года выкладаў у Кембрыджскім, у 1937—1938 гадах — у Брусельскім універсітэтах. Памёр у 1938 годзе ад сардэчнага прыступу.

Катэгорыя:Матэматыкі Германіі Катэгорыя:Матэматыкі XIX стагоддзя Катэгорыя:Матэматыкі XX стагоддзя Катэгорыя:Матэматыкі ў тэорыі лікаў Катэгорыя:Члены Гётынгенскай акадэміі навук