Віталь Іванавіч Тала́пін (; нар. ) — беларускі вучоны ў галіне фармакалогіі. Доктар медыцынскіх навук (1971), прафесар (1984Директоры центра. Талапин Виталий Иванович // Навукова-практычны цэнтр гігіены). Акадэмік Міжнароднай акадэміі экалогіі, акадэмік Беларускай інжынернай акадэміі. Заслужаны вынаходнік Рэспублікі Беларусь (1999)Аб прысваенні В. І. Талапіну ганаровага званія «Заслужаны вынаходнік Рэспублікі Беларусь» : указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 сакавіка 1999 г. № 174 // Збор дэкрэтаў, указаў Прэзідэнта і пастаноў Урада Рэспублікі Беларусь. ― 1999. — № 9. — С. 63.Талапін, Віталь Іванавіч (доктар медыцынскіх навук; нар. 1935) // Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.

Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Ржэў (Цвярская вобласць Расіі). У 1959 годзе скончыў Мінскі медыцынскі інстытут, застаўся ў аспірантуры пры ім і працаваў да 1972 года. У 1965 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю, у 1971 годзе — доктарскую. З 1972 года В. І. Талапін у Беларускім навукова-даследчым інстытуце санітарыі і гігіены, з 1984 года прафесар, у 1988—1995 гадах — дырэктар інстытута.

Навуковая дзейнасць Навуковыя працы па комплексным вывучэнні фармакалогіі, энтэрахрамафіннай клеткавай сістэме. Апублікавана больш за 350 навуковых прац, у тым ліку 5 манаграфій. Аўтар больш за 100 вынаходстваў, у тым ліку 7 патэнтаў развітых краін. Пад кіраўніцтвам В. І. Талапіна падрыхтаваны 20 кандыдатаў навук, 2 дактары навук.

Сярод апублікаваных прац: Фармако-терапевтический справочник дерматолога / Н. З. Яговдик, А. С. Новицкий, В. И. Талапин. — Минск : Беларусь, 1978. — 175 с.; Актуальные вопросы медицинского обеспечения агропромышленных комплексов, Влияние природных и социально-экономических зон республики на здоровье населения : Сб. науч. тр. / Белорус. н.-и. сан.-гигиен. ин-т, Белорус. науч. о-во гигиенистов и сан. врачей; [Редкол.: Талапин В. И. (гл. ред.) и др.]. — Минск : Б. и., 1987. — 117 с.; 20 см; Фармакотерапия инфекционных болезней : Справ. пособие / В. М. Баран, В. И. Талапин. — Мн.: Вышэйшая школа, 1995. — 243 с. — ISBN 985-06-0057-8.

Узнагароды і званні Заслужаны вынаходнік Рэспублікі Беларусь (1999) Прэмія Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Крыніцы

Літаратура

Руководители санитарно-эпидемиологической службы Республики Беларусь / Респ. центр гигиены и эпидемиологии; под. Общ. Ред. В. П. Филонова. — Минск: Тэхналогія, 2001. — С. 28.

Спасылкі Директоры центра. Талапин Виталий Иванович // Навукова-практычны цэнтр гігіены 15 февраля. 85 лет со дня рождения Виталия Ивановича Талапина // Республиканская научная медицинская библиотека «ДАНЬ ПАМЯТИ» В. И. Талапин // Молодежь Смоленщины Талапин Виталий Иванович // База патентов Беларуси Талапин Виталий Иванович // Банк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента Талапін Віталій Іванавіч // Узнагароды Беларусі

Катэгорыя:Фармаколагі Беларусі Катэгорыя:Фармаколагі СССР Катэгорыя:Вынаходнікі СССР Катэгорыя:Вынаходнікі Беларусі